нікчэ́мны, -ая, -ае.

1. Неістотны, нязначны.

Нікчэмная крыўда.

2. Нізкі ў маральных адносінах, нягодны.

Н. чалавек.

3. Вельмі дрэнны, няўдалы, малы.

Н. ўраджай.

|| наз. нікчэ́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нікчэ́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нікчэ́мны нікчэ́мная нікчэ́мнае нікчэ́мныя
Р. нікчэ́мнага нікчэ́мнай
нікчэ́мнае
нікчэ́мнага нікчэ́мных
Д. нікчэ́мнаму нікчэ́мнай нікчэ́мнаму нікчэ́мным
В. нікчэ́мны (неадуш.)
нікчэ́мнага (адуш.)
нікчэ́мную нікчэ́мнае нікчэ́мныя (неадуш.)
нікчэ́мных (адуш.)
Т. нікчэ́мным нікчэ́мнай
нікчэ́мнаю
нікчэ́мным нікчэ́мнымі
М. нікчэ́мным нікчэ́мнай нікчэ́мным нікчэ́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нікчэ́мны

1. никчёмный, никуды́шный;

~ная рэч — никчёмная (никуды́шная) вещь;

2. ничто́жный, жа́лкий; презре́нный;

н. чалаве́к — ничто́жный (жа́лкий) челове́к;

н. раб — презре́нный раб;

◊ н. мета́л — презре́нный мета́лл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нікчэ́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Неістотны, нязначны. [Сухадольскі:] Магчыма, што мы з вамі так бы і засталіся ворагамі на ўсё жыццё, каб не ўмяшалася ў справу трэцяя зацікаўленая асоба. Перад яе веліччу нашы асабістыя крыўды здаюцца дробнымі і нікчэмнымі. Крапіва. // Пазбаўлены змястоўнасці; пусты. Саша крыху супакоілася, і цяпер яе раздражняла гэтая, як ёй здавалася, нікчэмная размова аб непатрэбных і дробязных падзеях і рэчах. Шамякін. // Нікуды не варты; які выклікае пагарду. [Юзік] ішоў па вуліцы нейкі змізарнелы, без пугі, нікчэмны і прыгорблены. Хадановіч.

2. Нізкі ў маральных адносінах, нягодны. [Алесь] рабіўся.. для мяне нікчэмным чалавекам, паскудным, брыдкім; я не мог зносіць яго. Адамчык. Ад легкадумнай слепаты — Крок да нікчэмнага намеру. Лойка.

3. Вельмі дрэнны, няўдалы; малы. Нікчэмны ўраджай. □ Карабель вялікі, але ўжо стары і нікчэмны. Быкаў. Паша ў Маргах таксама была нікчэмная і ад засценка далёка. Чарнышэвіч. Жыта было нікчэмнае, малаціць яго — адна пакута. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нікчэ́мны разм. níchtsnutzig; únnütz, zwécklos (бескарысны); zu nichts táuglich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нікчэ́мны, нікчо́мны ’нікуды не варты, непрыдатны’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння тыпу ні к чаму не варты, параўн. нікчо́му ’ні да чога, без патрэбы’ (ТС). Меркаванні пра запазычанасць з польск. nikczemny ’благі, подлы’ (Сл. ПЗБ), што паходзіць ад nikczemu (Брукнер, 359), здаюцца неабавязковымі, паколькі ў народных гаворках магчымы пераход о > э пад націскам, параўн. штонікі і штэнікі. Параўн. таксама чэш. ničemny < ničemu (nenaučený), Махэк₂, 399.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлю́пік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., зневаж.).

Бязвольны, нікчэмны, маладушны чалавек.

Нікчэмны х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плюга́вы, -ая, -ае (разм., пагард.).

Мізэрны, худы, нікчэмны з выгляду.

|| наз. плюга́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выро́ддзе

‘вылюдак, нікчэмны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. выро́ддзе
Р. выро́ддзя
Д. выро́ддзю
В. выро́ддзе
Т. выро́ддзем
М. выро́ддзі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

никчёмный нікчэ́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)