ні́келева-ка́дміевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ні́келева-ка́дміевы ні́келева-ка́дміевая ні́келева-ка́дміевае ні́келева-ка́дміевыя
Р. ні́келева-ка́дміевага ні́келева-ка́дміевай
ні́келева-ка́дміевае
ні́келева-ка́дміевага ні́келева-ка́дміевых
Д. ні́келева-ка́дміеваму ні́келева-ка́дміевай ні́келева-ка́дміеваму ні́келева-ка́дміевым
В. ні́келева-ка́дміевы (неадуш.)
ні́келева-ка́дміевага (адуш.)
ні́келева-ка́дміевую ні́келева-ка́дміевае ні́келева-ка́дміевыя (неадуш.)
ні́келева-ка́дміевых (адуш.)
Т. ні́келева-ка́дміевым ні́келева-ка́дміевай
ні́келева-ка́дміеваю
ні́келева-ка́дміевым ні́келева-ка́дміевымі
М. ні́келева-ка́дміевым ні́келева-ка́дміевай ні́келева-ка́дміевым ні́келева-ка́дміевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ні́келева-сурмя́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ні́келева-сурмя́ны ні́келева-сурмя́ная ні́келева-сурмя́нае ні́келева-сурмя́ныя
Р. ні́келева-сурмя́нага ні́келева-сурмя́най
ні́келева-сурмя́нае
ні́келева-сурмя́нага ні́келева-сурмя́ных
Д. ні́келева-сурмя́наму ні́келева-сурмя́най ні́келева-сурмя́наму ні́келева-сурмя́ным
В. ні́келева-сурмя́ны (неадуш.)
ні́келева-сурмя́нага (адуш.)
ні́келева-сурмя́ную ні́келева-сурмя́нае ні́келева-сурмя́ныя (неадуш.)
ні́келева-сурмя́ных (адуш.)
Т. ні́келева-сурмя́ным ні́келева-сурмя́най
ні́келева-сурмя́наю
ні́келева-сурмя́ным ні́келева-сурмя́нымі
М. ні́келева-сурмя́ным ні́келева-сурмя́най ні́келева-сурмя́ным ні́келева-сурмя́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нітыно́л

[ад ні(кель) + ты(та)н]

гарачаўстойлівы нікелева-тытанавы сплаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НІКЕЛІ́Н,

мінерал класа арсенідаў, арсенід нікелю, NiAs. Мае 43,92% нікелю і 56,08% мыш’яку. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Утварае пераважна суцэльныя масы, украпіны, зрэдку ныркападобныя і дэндрытавыя агрэгаты, гексаганальныя таблітчастыя крышталі. Колер медна-чырвоны. Бляск металічны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 7,6—7,8 г/см³. Добры праваднік электрычнасці. Трапляецца ў рудах магматычных і гідратэрмальных медна-нікелева-сярэбраных і урана-вісмутавых радовішчаў. Пры вял. скопішчах выкарыстоўваецца як нікелевая руда.

т. 11, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНІТО́БА (Manitoba),

правінцыя ў цэнтры Канады, на Пд мяжуе з ЗША. Пл. 650,1 тыс. км². Нас. 1,2 млн. чал. (1994). Адм. цэнтр — г. Вініпег. Гар. насельніцтва каля 70%. Найб. гарады: Брандан, Томпсан, Лін-Лейк, Гранд-Рапідс. На ПнУ размешчана плоская забалочаная нізіна, у цэнтры і на Пн — Лаўрэнційскае ўзв., на Пд — Манітобская нізіна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -20 °C, ліп. 18 °C, ападкаў да 650 мм за год. Густая рачная сетка. Найб. рэкі: Нельсан, Чэрчыл, Хейс. Шмат азёр, у т. л. Вініпег, Манітоба, Вініпегосіс. На Пн тундравая расліннасць, якая змяняецца хваёвымі і стэпавымі ландшафтамі. Прам-сць: перапрацоўка с.-г. прадукцыі, у т. л. мясакансервавая, мукамольная, малочная, маслабойная; здабыча і абагачэнне нікелева-медных руд, дрэваапрацоўка. Развіты нафтахім., хім., маш.-буд., металаапрацоўка, паліграф., швейная прам-сць. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых (пшаніца, авёс, ячмень, жыта), тэхн. культур (лён, рапс, сланечнік). Мяса-малочная жывёлагадоўля. Птушкагадоўля. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Порт Чэрчыл (вываз збожжа). Турызм.

т. 10, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)