НІКА́НДРА (Nicandra),
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. 1 від — Н. фізалісападобная (N. physaloides). Радзіма — Паўд. Амерыка, адкуль занесена ўсюды. Культывуецца на Беларусі, трапляецца як здзічэлая і заносная на агародах, засмечаных месцах.
Аднагадовая травяністая расліна выш. да 1 м. Сцябло цвёрда-апушанае, рабрыстае, галінаванае. Лісце чаргаванае, яйцападобнае, выемчата-зубчастае. Кветкі адзіночныя, паніклыя. Вяночак званочкавы з блакітнаватым адгінам і белай трубачкай. Плод — шматнасенная сухая ягада ў пухірападобнай крылатай чашачцы. Лек., дэкар. і ядавітая расліна.
В.В.Маўрышчаў.
т. 11, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ніка́ндра
(н.-лац. nicandra)
травяністая расліна сям. паслёнавых з яйцападобным або рамбічным лісцем і адзіночнымі блакітнымі кветкамі, якая паходзіць з Паўд. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)