няўхі́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўхі́льны няўхі́льная няўхі́льнае няўхі́льныя
Р. няўхі́льнага няўхі́льнай
няўхі́льнае
няўхі́льнага няўхі́льных
Д. няўхі́льнаму няўхі́льнай няўхі́льнаму няўхі́льным
В. няўхі́льны (неадуш.)
няўхі́льнага (адуш.)
няўхі́льную няўхі́льнае няўхі́льныя (неадуш.)
няўхі́льных (адуш.)
Т. няўхі́льным няўхі́льнай
няўхі́льнаю
няўхі́льным няўхі́льнымі
М. няўхі́льным няўхі́льнай няўхі́льным няўхі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няўхі́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае адхіленняў ад чаго-н.; пастаянны.

Н. рост вытворчасці.

2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае адвольнаму змяненню; абавязковы.

Н. закон.

3. Непазбежны, які вынікае з абставін; немінучы.

Над кожным злачынцам звісае няўхільная кара.

|| наз. няўхі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўхі́льны

1. (постоянный) неукло́нный;

н. рост. вытво́рчасці — неукло́нный рост произво́дства;

2. (ненарушимый) непрело́жный;

н. зако́н — непрело́жный зако́н;

3. (неминуемый) неизбе́жный, неотврати́мый;

н. лёс — неизбе́жная (неотврати́мая) судьба́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўхі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае адхіленняў ад чаго‑н., пастаянны; нязменны. Няўхільны рост прадукцыйнасці працы. Няўхільны ўздым матэрыяльнага дабрабыту. // Цвёрды, непахісны. Галадай заўжды ведаў, чаго хацеў, і быў няўхільны ў сваіх намерах. Быкаў. Без прынук мы імкнём, няўхільныя, да мэты, прыгажэем, як і горад гэты, што ўзнялі яднаннем душ і рук. Русецкі.

2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае змяненню; абавязковы. Няўхільны закон.

3. Які непазбежна вынікае з абставін; немінучы. І чуе Цімох — і пад ім Звісае няўхільная кара. Колас. А здаралася ўсё гэта, калі ўспамінаць па парадку, не так сабе, .. а, як напэўна сказаў бы інжынер Лось, у выніку няўхільнага і заканамернага развіцця падзей. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўхі́льны nentwegt; nbe¦irrt; nicht bweichend; sttig, nablässig (бесперапынны);

няўхі́льны рост праду́кцыі das stte Wchstum der Produktin

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Няўхільны рост прадукцыйнасці грамадскай працы 1/525; 7/560; 11/414

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

неукосни́тельный няўхі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неизбе́жный неміну́чы, непазбе́жны, няўхі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́тум, ‑у, м.

Кніжн. Няўхільны, немінучы лёс; наканаванне лёсу.

[Лац. fatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неотврати́мый няўхі́льны; (неизбежный) неміну́чы; непазбе́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)