няўры́мслівы, -ая, -ае.

1. Які не можа супакоіцца, суняцца; непаседлівы.

Няўрымслівая натура.

Няўрымслівыя хлапчукі.

2. Нецярплівы, рухавы.

Самыя наравістыя, няўрымслівыя коні ў яго руках станавіліся рахманыя.

|| наз. няўры́мслівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўры́мслівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўры́мслівы няўры́мслівая няўры́мслівае няўры́мслівыя
Р. няўры́мслівага няўры́мслівай
няўры́мслівае
няўры́мслівага няўры́мслівых
Д. няўры́мсліваму няўры́мслівай няўры́мсліваму няўры́мслівым
В. няўры́мслівы (неадуш.)
няўры́мслівага (адуш.)
няўры́мслівую няўры́мслівае няўры́мслівыя (неадуш.)
няўры́мслівых (адуш.)
Т. няўры́мслівым няўры́мслівай
няўры́мсліваю
няўры́мслівым няўры́мслівымі
М. няўры́мслівым няўры́мслівай няўры́мслівым няўры́мслівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўры́мслівы

1. нетерпели́вый;

2. неугомо́нный, непосе́дливый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўры́мслівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не можа супакоіцца, суняцца; непаседлівы. Сам гарачы, няўрымслівы, .. [Рэндал] і другім не дае сядзець без работы. Гамолка. Толькі няўрымслівыя хлапчукі.. увесь час выскоквалі на віднае месца, за што ім перападала ад бацькоў і матак. Броўка. // Уласцівы такому чалавеку. Лёня спрактыкаваным вокам прыкмеціў, што не ад хвалявання стары такі рухавы — характар няўрымслівы. Новікаў. Няўрымслівая натура не давала .. [Ганне] спакою, асабліва цяпер, калі яна апынулася ў гушчы барацьбы. Няхай. // Які не сціхае, не змаўкае, не спыняе працяглы час сваёй дзейнасці. Кіпіць у цяснінах, ляціць на прастор Бурлівы, няўрымслівы Вахш. Кірэенка. Вее вецер вясновы, няўрымслівы, свежы. Зарыцкі.

2. Нецярплівы. Самыя наравістыя, самыя няўрымслівыя коні ў яго станавіліся рахманыя, супакойныя, пакорлівыя. Дубоўка. Маленькім крыклівым няўрымслівым сынам наогул здаецца, што час стаіць на месцы... Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўрымслівы, няўры́мсны únruhig; in stéter Bewégung, stéts auf dem Sprung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

непосе́дливый непасе́длівы, няўры́мслівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

егозли́вый разг. непасе́длівы, няўры́мслівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неугомо́нный няўры́мслівы; неўтаймо́ўны, неўтаймава́ны; (неспокойный) неспако́йны; (неутомимый) нясто́мны; (непоседливый) непасе́длівы; (несмолкаемый) несціха́ны;

неугомо́нный враг няўры́мслівы во́раг;

неугомо́нный ребёнок непасе́длівае (неспако́йнае) дзіця́;

неугомо́нный хара́ктер неспако́йны (няўры́мслівы) хара́ктар;

шуми́т неугомо́нный го́род шумі́ць несціха́ны (нясто́мны) го́рад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

turbulent [ˈtɜ:bjələnt] adj.

1. бу́рны (пра хвалі, паветра)

2. буя́ны, непако́рны; неспако́йны, няўры́мслівы;

a turbulent cha racter неспако́йны хара́ктар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

стагакі́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сельскагаспадарчая машына для складання стагоў, сціртаў, а таксама для пагрузкі коп на машыны. [Лёня:] — Я бачу, хто такі няўрымслівы — трактарыст са стагакіда. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)