НЯЯ́ЎНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,

функцыя, зададзеная суадносінамі, дзе залежная пераменная не вылучана ў яўным выглядзе. Запісваецца ўраўненнем віду F(x, y) = 0. Бывае адна- і мнагазначная. Напр., ураўненне xy − 1 = 0 задае адназначную Н.ф. пры x ≠ 0, якую можна запісаць у яўным выглядзе y = 1/x; ураўненне x2 + y2 − 1 = 0 — двухзначную Н.ф. на інтэрвале -1 < x < 1, якую можна запісаць у яўным выглядзе y = ± 1 x2 .

т. 11, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

няя́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няя́ўны няя́ўная няя́ўнае няя́ўныя
Р. няя́ўнага няя́ўнай
няя́ўнае
няя́ўнага няя́ўных
Д. няя́ўнаму няя́ўнай няя́ўнаму няя́ўным
В. няя́ўны (неадуш.)
няя́ўнага (адуш.)
няя́ўную няя́ўнае няя́ўныя (неадуш.)
няя́ўных (адуш.)
Т. няя́ўным няя́ўнай
няя́ўнаю
няя́ўным няя́ўнымі
М. няя́ўным няя́ўнай няя́ўным няя́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)