нясто́мнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. нясто́мнасць
Р. нясто́мнасці
Д. нясто́мнасці
В. нясто́мнасць
Т. нясто́мнасцю
М. нясто́мнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нясто́мнасць ж. неутоми́мость, неуста́нность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясто́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нястомнага; вынослівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясто́мнасць ж. Únermüdlichkeit f -, Rástlosigkeit f -;

з нясто́мнасцю únermüdlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нясто́мны, -ая, -ае.

1. Які не ведае стомы; настойлівы, упарты.

Н. працаўнік.

Н. у пошуках ісціны.

2. Неаслабны, пастаянны.

Н. гоман птушак.

|| наз. нясто́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неутоми́мость нясто́мнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЕЗГІ́НКА,

народны танец лезгін. Муз. памер ​6/8, ёсць варыянты на ​2/4. Тэмп хуткі. Мелодыя дакладная, дынамічная. У аснове сюжэта Л. — танец-спаборніцтва, што дэманструе спрыт, віртуознасць, нястомнасць танцораў. Выконваецца як сольны мужчынскі танец і ў пары з жанчынай. У многіх народнасцей Каўказа існуюць разнавіднасці Л., якія атрымалі найменне ад назвы народнасці, мясцовасці ці мелодыі суправаджэння. На Беларусі вядомы падобны танец «Лязінка».

т. 9, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Rástlosigkeit f - нясто́мнасць, няўстры́манасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

неуста́нность няспы́ннасць, -ці ж.; безупы́ннасць, -ці ж.; нясто́мнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неуёмность нястры́мнасць, -ці ж.; неўтаймо́ўнасць, -ці ж.; нясто́мнасць, -ці ж.; см. неуёмный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)