няспа́дчынны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няспа́дчынны няспа́дчынная няспа́дчыннае няспа́дчынныя
Р. няспа́дчыннага няспа́дчыннай
няспа́дчыннае
няспа́дчыннага няспа́дчынных
Д. няспа́дчыннаму няспа́дчыннай няспа́дчыннаму няспа́дчынным
В. няспа́дчынны (неадуш.)
няспа́дчыннага (адуш.)
няспа́дчынную няспа́дчыннае няспа́дчынныя (неадуш.)
няспа́дчынных (адуш.)
Т. няспа́дчынным няспа́дчыннай
няспа́дчыннаю
няспа́дчынным няспа́дчыннымі
М. няспа́дчынным няспа́дчыннай няспа́дчынным няспа́дчынных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АПАМІ́КСІС (ад апа... + грэч. mixis змяшэнне),

спосаб бясполага размнажэння раслін і жывёл; утварэнне зародка без апладнення. Бывае пастаянны, спадчынны, або выпадковы, няспадчынны. Яго можна выклікаць эксперыментальна — фіз.-хім. ўздзеяннямі (індуцыраваны апаміксіс). Пры апаміксісе зародак можа ўтварацца з неаплодненай яйцаклеткі (партэнагенез), з клетак зарастка або зародкавага мяшка (апагамія), з клетак спарафіта (апаспарыя), з саматычных клетак семязавязі — нуцэлуса, інтэгументаў (адвентыўная эмбрыянія). Апаміксісы ў форме партэнагенезу вядомы ў чарвей, насякомых, рыб, паўзуноў. Розныя формы апаміксісу выяўлены амаль ва ўсіх групах расліннага свету. Выкарыстоўваюць у селекцыі, напр. для спадчыннага замацавання гетэрозісу.

т. 1, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)