Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нямі́ласцьж. неми́лость;
◊ тра́піць у н. — попа́сть в неми́лость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нямі́ласць, ‑і, ж.
Непрыязнасць, непрыхільныя адносіны да каго‑н. Амерыканскія капіталісты пра негра ўспамінаюць толькі ў тым выпадку, калі ў іх з’яўляецца патрэба ў рабочай сіле, якую можна выкарыстаць за бясцэнак.. Узнагародай жа за ўсё гэта з’яўляецца няміласць.Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямі́ласцьж.гл. няласка
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
апа́ла, -ы, ж.
1. У царскай Расіі: няміласць, гнеў цара да каго-н., а таксама кара таму, хто трапіў у няміласць.
Быць у апале.
2.перан. Тое, што і няміласць.
Ён у апале ў кіраўнікоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апа́ла, ‑ы, ж.
У дапятроўскай Расіі — гнеў, няміласць цара да баярына, вяльможы, які ў чым‑н. правінаваціўся; кара, якая накладалася на такога вяльможу. //перан.Няміласць, непрыхільнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
опа́ла
1.ист. апа́ла, -лы ж.;
2.перен. апа́ла, -лы ж., нямі́ласць, -ці ж.;
◊
попа́сть в опа́лу тра́піць у нямі́ласць, стра́ціць ла́ску.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АДА́ШАЎ Аляксей Фёдаравіч (1530 ? — 1561),
расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат. З канца 1540-х г. адзін з кіраўнікоў Выбранай рады. У 1550-я г. давераная асоба цара Івана IV Грознага, кіраваў унутр. і знешняй палітыкай дзяржавы. Пры ўдзеле Адашава да Расіі далучаны Казанскае (1552) і Астраханскае (1556) ханствы. У 1560 пасланы ваяводам у Лівонію. Прыхільнік экспансіі на У і Пд, Адашаў быў супраць актывізацыі Лівонскай вайны 1558—83. Трапіў у няміласць да цара, зняволены ў Юр’еве (цяпер Тарту), дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІД КАМПЕАДО́Р [Cid Campeador, сапр.Дыяс дэ Бівар (Díaz de Bivar) Радрыга; каля 1043, Бівар, каля г. Бургас, Іспанія — 10.7.1099],
палкаводзец у час Рэканкісты, ісп. нацыянальны герой. Служыў каралю Санча II, разам з якім выхоўваўся пры двары. Пасля забойства Санча II (1072) на службе ў караля Альфонса VI Ліёнскага і Кастыльскага. Трапіў у няміласць, з 1081 у ссылцы; служыў правадыру маўраў Сарагосы. Пасля прымірэння ў 1086 з Альфонсам VI падпарадкаваў яму ўсе тэр. на У Іспаніі. У 1094 атрымаў перамогу над Альмаравідамі ў бітве за Валенсію, якой кіраваў да сваёй смерці як самастойны манарх. Вобраз С.К. адлюстраваны ў ісп.нар. эпасе «Песня пра майго Сіда», у творах П.Карнеля, І.Гердэра і інш.