апа́ла, -ы, ж.

1. У царскай Расіі: няміласць, гнеў цара да каго-н., а таксама кара таму, хто трапіў у няміласць.

Быць у апале.

2. перан. Тое, што і няміласць.

Ён у апале ў кіраўнікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)