ня́маць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ня́маю ня́маем
2-я ас. ня́маеш ня́маеце
3-я ас. ня́мае ня́маюць
Прошлы час
м. ня́маў ня́малі
ж. ня́мала
н. ня́мала
Загадны лад
2-я ас. ня́май ня́майце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ня́маючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ням, ням‑ням ’есці (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ня́маць ’тс’ (Юрч. НВС), ня́маць, ня́мняць ’тс’ (ТС), ням, нямачкі, ня́мы ’пабуджэнне дзіцяці да яды’ (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. рус. ням‑ням, што перадае шум жавання (у дзіцячай мове), адкуль нямкать ’есці, жаваць’ (Фасмер, 3, 94), параўн. ня́мкаць ’жаваць (пра бяззубага)’ (ТС), (г)амкаць ’есці’ ад (г)ам і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)