някра́нуты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. някра́нуты някра́нутая някра́нутае някра́нутыя
Р. някра́нутага някра́нутай
някра́нутае
някра́нутага някра́нутых
Д. някра́нутаму някра́нутай някра́нутаму някра́нутым
В. някра́нуты (неадуш.)
някра́нутага (адуш.)
някра́нутую някра́нутае някра́нутыя (неадуш.)
някра́нутых (адуш.)
Т. някра́нутым някра́нутай
някра́нутаю
някра́нутым някра́нутымі
М. някра́нутым някра́нутай някра́нутым някра́нутых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

някра́нуты, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога не краналі. Нібы памытая бялізна, Сняжок някрануты рыпіць. Макаль. Дом быў зусім някрануты [снарадамі], толькі без шыб у вокнах. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

virginal

[ˈvɜ:rdʒɪnəl]

adj.

1) дзяво́цкі

2) сьве́жы; чы́сты; някра́нуты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

непоча́тый разг. непача́ты; (нетронутый) некрану́ты, някра́нуты;

непоча́тый край, непоча́тый у́гол (кого, чего) непача́ты край (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

untouched

[ʌnˈtʌtʃt]

adj.

1) некрану́ты, някра́нуты

The cat left the milk untouched — Кот пакі́нуў малако́ някра́нутым

2) нячу́лы, некрану́ты, някра́нуты

The miser was untouched by the poor man’s story — Скна́ру не крану́ў раска́з бе́днага чалаве́ка

3) неразгляда́ны

The last topic was left untouched — Апо́шняе пыта́ньне застало́ся неразгле́дзеным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

virgin

[ˈvɜ:rdʒən]

1.

n.

1) няві́ньніца, цнатлі́вая f.

2) незаму́жняя малада́я жанчы́на

2.

adj.

1) цнатлі́вы; чы́сты, няві́нны

2) дзяво́цкі

virgin modesty — дзяво́цкая сьці́пласьць

3) чы́сты, някра́нуты

virgin snow — цалі́к -а́ m., чысьцю́ткі сьнег

virgin forest — лясна́я не́руш

virgin land (soil) — цальнёг -у m., цаліна́ f.

- Virgin

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)