нязва́ны, -ая, -ае.

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння.

Н. госць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязва́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нязва́ны нязва́ная нязва́нае нязва́ныя
Р. нязва́нага нязва́най
нязва́нае
нязва́нага нязва́ных
Д. нязва́наму нязва́най нязва́наму нязва́ным
В. нязва́ны (неадуш.)
нязва́нага (адуш.)
нязва́ную нязва́нае нязва́ныя (неадуш.)
нязва́ных (адуш.)
Т. нязва́ным нязва́най
нязва́наю
нязва́ным нязва́нымі
М. нязва́ным нязва́най нязва́ным нязва́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нязва́ны незва́ный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязва́ны, ‑ая, ‑ае.

Які з’явіўся куды‑н. без запрашэння. [Віталія:] — А я падышла — шум, гам. Во, думаю, трапіла няпрошаная, нязваная. Шамякін. Зброю к бою, партызаны! Лезе ў хату госць нязваны. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязва́ны úngebeten, úngeladen, úngerufen;

нязва́ны госць úngebetener Gast

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

незва́ный нязва́ны, няпро́шаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gatecrasher [ˈgeɪtˌkræʃə] n. infml нязва́ны госць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unbidden [ʌnˈbɪdn] adj. lit. няпро́шаны, нязва́ны;

unbidden guests нязва́ныя го́сці;

unbidden tears няпро́шаныя слёзы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РЭ́ДГРЭЙВ, Рэдгрэў (Redgrave) Ванеса (н. 30.1.1937, Лондан), англійская актрыса.

Дачка М.С.Рэдгрэйва. Скончыла Цэнтр. школу музыкі і танца. У 1957 дэбютавала ў т-ры, з 1958 у кіно. Адна з найб. яркіх інтэлектуальных актрыс у сусв. кіно, з буйным тэмпераментам, моцным характарам. Знялася ў фільмах рэж. М.​Антаніёні [«Фотапавелічэнне» («Блоу-ап»), 1967], англ. рэжысёраў Т.​Рычардсана («Марак з «Гібралтара», 1967; «Атака лёгкай брыгады», 1968), К.​Рэйса («Морган, выпадак, прыдатны для лячэння», 1966; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах; «Айседора», 1968; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), К.​Расела («Д’яблы», 1971), амер. рэжысёраў Ф.​Цынемана («Джулія», 1977; прэмія «Оскар»), С.​Люмета («Забойства ва Усходнім экспрэсе», 1974), Дж.​Шлезінгера («Янкі», 1979) і інш. Сярод фільмаў 1990-х г.: «Хоўардс Энд» («Сядзіба Хоўардс Энд»), «Дом духаў», «Месяц каля возера», «Місія немагчыма», «Дэжа вю», «Нязваны», «Мірка» і інш.

т. 13, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

unasked [ˌʌnˈɑ:skt] adj. нязва́ны; незапро́шаны;

an unasked guest няпро́шаны госць;

She came to the party unasked. Яна прыйшла на вечарыну без запрашэння.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)