няво́льна
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| няво́льна |
- |
- |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Няво́льна ’нельга, няможна’ (Нас., Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), нэво́льно ’тс’ (Сл. Брэс.). Відаць, з польск. nie wolno ’тс’; наадварот, магіл. нявольна ’мімавольна’ (Бяльк.), хутчэй за ўсё з рус. невольно ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
несвобо́дно нареч. няво́льна, несвабо́дна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пару́ка, ‑і, ДМ ‑руцы; Р мн. ‑рук; ж.
Зарука ў чым‑н., пацвярджэнне чаго‑н.; гарантыя. Дзе парука, што Анцыпік не прагаворыцца — вольна ці нявольна? Колас.
•••
Кругавая парука — а) калектыўная адказнасць усіх членаў якой‑н. групы людзей за дзеянні гэтай групы ўвогуле або за асобных яе членаў; б) узаемная выручка, узаемнае ўкрывальніцтва.
На парукі — на чыю‑н. адказнасць (аддаць, узяць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скро́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што не любіць хваліцца сваімі заслугамі; не ганарысты. І прывітаю разам шчыра Адданых партыі людзей — Тых скромных носьбітаў ідэй, Што нам прыносяць радасць міру. Колас.
2. Стрыманы, умераны; прыстойны ў жыцці, паводзінах. У адзенні ёсць прыкметы, І па ім відаць ваш густ: Скромны — скромна і адзеты... Непачаловіч. [Пані Мар’я:] — Маю такую дзяўчыну, вельмі бедных бацькоў. Скромная, маладая і нават прыгожая. Бядуля.
3. Які нічым не вызначаецца, просты, звычайны. Адны ў дрыгве карчуюць гаць — Паўзуць уверх карчы, Другія вараць у катлах Іх скромныя харчы. Купала. Быт Ваўковічаў быў вельмі просты, нават скромны. Васілевіч. // Звычайны, радавы (пра пасаду, работу і пад.). Там .. [Юткевіч] будзе скромным, непрыкметным настаўнікам гімнастыкі. Мікуліч. // Не яркі, не рэзкі (пра фарбы і пад.). Як рада ты жыццю нявольна, Уся пад срэбнаю расой Са стужкай скромнай між касой. Багдановіч.
4. Невялікі, нязначны. Хопіць подзвігаў і на вашу долю. А зараз пачнём з самага скромнага, — і .. [Лясніцкі] накіраваў .. [Маеўскую] ў якасці прапагандыста ў далёкую вёску. Шамякін. Фарсавыя моманты і прыёмы .. адыгрываюць у п’есах Марцінкевіча вельмі скромную ролю. Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)