няве́рны, -ая, -ае.

1. Які парушае вернасць каму-, чаму-н.; здрадлівы.

Н. сябар.

2. Які парушае вернасць у шлюбе.

Н. муж.

3. Недакладны ва ўспрыманні.

Н. слых.

4. у знач. наз. няве́рны, -ага, м.; няве́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Той (тая), хто вызнае чужую веру.

Гарэлі вёскі няверных на беразе Дуная.

|| наз. няве́рнасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няве́рны няве́рная няве́рнае няве́рныя
Р. няве́рнага няве́рнай
няве́рнае
няве́рнага няве́рных
Д. няве́рнаму няве́рнай няве́рнаму няве́рным
В. няве́рны (неадуш.)
няве́рнага (адуш.)
няве́рную няве́рнае няве́рныя (неадуш.)
няве́рных (адуш.)
Т. няве́рным няве́рнай
няве́рнаю
няве́рным няве́рнымі
М. няве́рным няве́рнай няве́рным няве́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які парушае вернасць каму‑, чаму‑н.; здрадлівы. Сяброў няверных Там [на караблі] не можа быць І кволым там Няма чаго рабіць. Гілевіч. // Які парушае вернасць у каханні, у шлюбе. Хоць і зорачка — ды не вячэрняя, І каханачка — ды няверная. Багдановіч.

2. Недакладны ва ўспрыманні. Няверны слых.

3. у знач. наз. няве́рны, ‑ага, м.; няве́рная, ‑ай, ж. Уст. Той (тая), хто прыняў чужое веравызнанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

two-timer [ˌtu:ˈtaɪmə] n. infml

1. няве́рны муж, няве́рная жо́нка

2. падма́ншчык; падма́ншчыца; ашука́нец; ашука́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

infidel

[ˈɪnfɪdəl]

1.

n.

бязбо́жнік -а m., бязбо́жніца f.; атэі́ст -а m.; няве́рны -ага m., няве́рная f.

2.

adj.

1) бязбо́жніцкі, атэісты́чны

2) няве́рны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ве́траніца1 ’пралеска, кураслеп дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (ветк., Мат. Гом.), ветраніца белая ’расліна’ (КТС). Рус. тамб. ветраница ’анемона’, зах.-сіб. ’сон-трава, Pulsatilla patens’, польск. wietrznica ’анемона’, серб.-харв. вѐтреница, вјѐтреница ’тс’, славен. vẹ̑trnica ’кураслеп’; ’дарыкній травяністы’, ст.-рус. ветряница ’назва лекавай травы’ (з XVIII ст.). Да ве́цер (гл.). Расліна названа так таму, што яна любіць адкрытыя, даступныя ветру месцы, паляны, лугі. Назвы, звязаныя з лексемай вецер, у славянскіх народаў атрымалі шматлікія расліны, напр.: бел. вятроўнік ’Filipendula Mill.’, укр. вітреник ’яснотка, шанта’; ’медуніца, шчамяліца’; ’спірэя’; ’пылюшнік’, славен. vétrnik ’васілёк’, рус. ветреница (гл. вышэй) і ’перакаці-поле’, ве́треная трава́ ’белая канюшына’; ’гарлянка’, ве́треник ’лясны кураслеп’ і інш., магчыма, таму, што некаторыя з іх ужываюцца для лячэння прастудных захворванняў, а таксама хвароб ад ветру.

Ветраніца2 ’пустазвонка’ (КТС), укр. ві́тренницаняверная, нясталая, легкадумная жанчына’, паўн.-рус. ветреница ’нясталы, няверны, марнатраўны (аб чалавеку)’, польск. уст. wietrznica ’легкадумная жанчына, ветраго́нка’ ад ве́транік ’ветрагон’ і суф. ‑іц‑а.

Ветраніца3 ветраны млын’ (Касп.), рус. пенз., горк. ве́треница, балг. паўн.-усх. вятърница, макед. ветерница ’тс’, славен. vẹ̑trnica ’крыло ветранога млына’. Узнікла ў выніку намінацыі выразу ветраная мельніца (пры дапамозе суфікса ‑іц‑а). Гл. таксама ветранік1 (суфікс ‑ік).

Ветраніца4 ’ветранае надвор’е’ (КТС). Утворана ад прыметнікавай асновы ветран‑ (гл. ветраны) і суф. ‑іц‑а (які называе з’яву па яе прыкметах) паводле ўзору галалёдзіца.

Ве́траніца5 ’ветраная воспа’ (лоеў., браг., Мат. Гом.). Укр. вітренниця ’гарачка’; ’шаленства’, рус. ветреница, уладз., арханг. ’ветраная воспа’, наўг. ’хранічныя наскурныя высыпкі’, польск. wietrznice ’кароста ветраной воспы’, славен. vẹ̑trnice ’ветраная воспа’. Прасл. větrьnica, якая ўтварылася шляхам субстантывацыі прыметніка větrьnъ. Да вецер (гл.).

Ве́траніца6 ’дзве дошкі ў франтоне’ (палес., Мат. Гом.), віц. ’падшыўная дошка ля краю страхі’ (Касп.). Гл. ве́траніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)