Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нябо́жчыкм. поко́йник; поко́йный; усо́пший
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нябо́жчык, ‑а, м.
Мёртвы чалавек; мярцвяк. У пакоі, дзе стаяла труна з нябожчыкам, было поўна аўтазаводцаў.Карпаў.//(звычайнаўдадатку). Ужываецца для таго, каб паказаць, што той, аб кім гавораць, не жыве. [Дзед:] — Мой бацька нябожчык на сваіх плячах з лесу сенцы вынасіў.Скрыган.[Палікар:] — Нябожчык Іван усё жыццё марыў аб шчасці, ды не дачакаўся, памёр, небарака.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябо́жчыкм. Verstórbene (sub) m -n, -n, Verschíedene (sub) m -n -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Нябо́жчык (нябо́шчык, небо́шчык, нібошчык) ’памёрлы чалавек’ (Нас., Гарэц., Грыг., Некр., Мал., Булг., Мядзв., Чуд., Касп., Пятк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), niebójszczyk ’тс’ (Маш.), укр.небі́(о́)жчик ’памерлы чалавек; небарака’, польск.nieboszczyk ’памерлы чалавек’, чэш.nebožtik ’тс’. Арэальная славянская інавацыя ад *nebogъ (гл. нябога); паводле Махэка₂ (393), «нябожчык той, хто ўжо не мае сваёй долі на гэтым свеце», параўн. славац.neboh, nebohý ’памерлы’, в.-луж.njebohi ’памерлы, блажэнны’, н.-луж.njabogi ’тс’. Цэнтр гэтай інавацыі хутчэй за ўсё быў на чэшскай моўнай тэрыторыі, параўн. ст.-чэш.nebožec, nebožčík, nebožtik ’тс’, на беларускую тэрыторыю яна распаўсюдзілася праз польскую. Параўн. Курашкевіч, JP, 37, 119 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мярцвя́к, мерцвяка́, мн. мерцвякі́, мерцвяко́ў, м.
Мёртвы чалавек; нябожчык.
|| прым.мярцвя́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
поко́йникнябо́жчык, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мярцвя́к, мерцвяка, м.
Мёртвы чалавек; нябожчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябо́жчыца, ‑ы, ж.
Жан.данябожчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)