◎ Ню́шка ’мыса’: у каровы баліць нюшка (талач., Шатал.). Ад нюхаць, нюшкаць (гл.), параўн. рус. нюх ’нос’, польск. дыял. nich, niucha ’пыса розных жывёл, за выключэннем каровы’, а таксама czuj, czyjo ’пыса сабакі ці ката’ (да czuć ’чуць, адчуваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ню́нька ’мордачка (у крата)’ (брэсц., Нар. лекс.), відаць, сюды ж рус. нюни ’губы’. Магчыма, адносіцца да «дзіцячых» слоў тыпу цюця, цюцька ’сабака, сабачка’ і пад. або т. зв. спешчаная форма да нюшка ’мыса’ (ад нюхаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)