нью́тан, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзінка сілы, роўная сіле, якая перадае масе ў 1 кг паскарэнне 1 м/сек².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нью́тан

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нью́тан нью́таны
Р. нью́тана нью́танаў
Д. нью́тану нью́танам
В. нью́тан нью́таны
Т. нью́танам нью́танамі
М. нью́тане нью́танах

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ньютан (адзінка вымярэння сілы) 7/166, 545; 9/511

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЬЮ́ТАН,

адзінка сілы (у т.л. сілы цяжару, вагі, падымальнай сілы) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар І.Ньютана. Абазначаецца Н. 1 Н роўны сіле, якая надае целу з пастаяннай масай 1 кг паскарэнне 1 м/с2 у напрамку дзеяння сілы: 1 Н = 1 кгм/с2. У практыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя і дольныя адзінкі: меганьютан (10​6 Н), кіланьютан (10​3 Н), міліньютан 10​−3 Н), мікраньютан 10​−6 Н) і інш.

т. 11, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЬЮ́ТАН ((Newton) Ісаак) (4.1.1643, Вулстарп, каля г. Грантэм, Вялікабрытанія — 31.3.1727),

англійскі фізік, матэматык і астраном, стваральнік класічнай механікі і асноў сучаснага прыродазнаўства. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1672, з 1703 яго прэзідэнт). Замежны чл. Парыжскай АН (1699). Скончыў Трыніты-каледж Кембрыджскага ун-та (1665). У 1669—1701 заг. кафедры матэматыкі гэтага ун-та. З 1696 даглядчык, з 1699 дырэктар Манетнага двара ў Лондане. Навук. працы па механіцы, оптыцы, астраноміі, матэматыцы. Даў азначэнні зыходных паняццяў і сфармуляваў асн. законы класічнай механікі (гл. Ньютана законы механікі). Адкрыў сусветнага прыцягнення закон. Увёў тэрмін «гравітацыя» і стварыў класічную тэорыю гравітацыі. На яе аснове растлумачыў Кеплера законы, асаблівасці руху Месяца, прэцэсію Юпітэра, прапанаваў тэорыю фігуры Зямлі, тэорыю прыліваў і адліваў. У галіне оптыкі адкрыў дысперсію святла (1666), храматычную аберацыю, інтэрферэнцыю святла ў тонкіх слаях паветра (гл. Ньютана кольцы). Сканструяваў люстэркавы тэлескоп-рэфлектар (1668), вынайшаў рэфлектарны мікраскоп (1672) і секстант. Развіў карпускулярную тэорыю святла. Распрацаваў дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнні (1665—66; гл. Ньютана—Лейбніца формула), пашырыў бінаміяльную формулу на выпадак адвольных рэчаісных паказчыкаў (гл. Ньютана біном). Гал. праца Н. — «Матэматычныя асновы натуральнай філасофіі» (1687), якая стала фундаментам класічнай фізікі і вызначыла развіццё прыродазнаўства ў наступныя 2 стагоддзі. У аснову ньютанаўскай карціны свету пакладзены паняцці абс. прасторы і часу, апісанне фіз. ўзаемадзеяння праз паняцце сілы, тэорыя далёкадзеяння, а таксама філас.-тэалагічныя погляды Н. Яго імем названа адзінка сілы ў СІньютан.

Тв.:

Рус. пер. — Всеобщая арифметика или книга об арифметических синтезе и анализе. М., 1948;

Оптика или трактат об отражениях, преломлениях, изгибаниях и цветах света. 2 изд. М., 1954;

Математические начала натуральной философии. М., 1989.

Літ.:

Исаак Ньютон, 1643—1727: Сб. статей к трехсотлетию со дня рождения. М.; Л., 1943;

Карцев В.П. Ньютон. М., 1987;

Вавилов С.И. Исаак Ньютон, 1643—1727. 4 изд. М., 1989.

М.М.Касцюковіч.

І.Ньютан.

т. 11, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нью́тан

[англ. LNewton = прозвішча англ. фізіка (1643—1727)]

адзінка вымярэння сілы ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная сіле, якая целу масай 1 кг надае паскарэнне 1 м/с​2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нью́тане́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нью́тане́тр нью́тане́тры
Р. нью́тане́тра нью́тане́траў
Д. нью́тане́тру нью́тане́трам
В. нью́тане́тр нью́тане́тры
Т. нью́тане́трам нью́тане́трамі
М. нью́тане́тры нью́тане́трах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ньютан-метр (адзінка вымярэння) 7/290

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ньютан І. 1/190, 218, 312, 536, 538; 2/105, 313, 328, 584; 3/189, 375, 408, 578, 581; 4/26, 105, 334, 335, 351; 5/121, 546, 550; 6/281, 295; 7/84, 545, 546, 548, 571; 8/609, 615; 9/195, 511; 10/15, 129, 575, 586

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Newton ['nju:tən] n - і -s, - фіз. нью́тан

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)