НЬЮ́ТАН,
адзінка сілы (у т. л. сілы цяжару, вагі, падымальнай сілы) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар І.Ньютана. Абазначаецца Н. 1 Н роўны сіле, якая надае целу з пастаяннай масай 1 кг паскарэнне 1 м/с2 у напрамку дзеяння сілы: 1 Н = 1 кг∙м/с2. У практыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя і дольныя адзінкі: меганьютан (106 Н), кіланьютан (103 Н), міліньютан 10−3 Н), мікраньютан 10−6 Н) і інш.
т. 11, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)