Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нуль (род. нуля́) м., в разн. знач. ноль, нуль;
○ абсалю́тны н. — абсолю́тный ноль;
◊ зве́сці да нуля́ — свести́ к нулю́;
н. ува́гі — ноль внима́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нуль, ‑я, м.
1. Лічбавы знак «О», які абазначае адсутнасць велічыні (дабаўлены справа ад лічбы ўдзесяцярае яе).
2. Умоўная велічыня, ад якой пачынаецца вылічэнне падобных ёй велічынь (тэмпературы, часу і пад.). Сярэдняя тэмпература года ніжэй нуля.
3.перан. Пра што‑н. вельмі малое, нікчэмнае. Коска для .. [Мікалая] нічога не значыла — нуль, не больш.Якімовіч.
4.перан.Разм. Пра чалавека, які не мае ніякага значэння.
•••
Абсалютны нуль — тэмпература −273,16°C, пры якой спыняецца хаатычны цеплавы рух малекул у целе; самая нізкая магчымая тэмпература.
Звесці да нулягл. звесці.
Нуль увагі — ніякай увагі.
[Ад лац. nullus — ніякі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нуль 7/541
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НУЛЬ (ад лац. nullus ніякі),
лік, які мае такую ўласцівасць, што любы іншы лік пры складанні з Н. не змяняецца. Абазначаецца сімвалам 0. Здабытак любога ліку на Н. роўны Н. Калі здабытак двух сапраўдных ці камплексных лікаў роўны Н., то абавязкова адзін з іх роўны Н. Дзяленне на Н. немагчыма. Н. функцыі — пункт, у якім функцыя роўная нулю; тое, што корань адпаведнага алг. ўраўнення. Графічна Н. функцыі адной пераменнай адпавядаюць пунктам перасячэння графіка зададзенай функцыі з воссю Ox ці інш. іх агульным пунктам.