но́венькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. но́венькі но́венькая но́венькае но́венькія
Р. но́венькага но́венькай
но́венькае
но́венькага но́венькіх
Д. но́венькаму но́венькай но́венькаму но́венькім
В. но́венькі (неадуш.)
но́венькага (адуш.)
но́венькую но́венькае но́венькія (неадуш.)
но́венькіх (адуш.)
Т. но́венькім но́венькай
но́венькаю
но́венькім но́венькімі
М. но́венькім но́венькай но́венькім но́венькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

но́венькі

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. но́венькі но́венькія
Р. но́венькага но́венькіх
Д. но́венькаму но́венькім
В. но́венькага но́венькіх
Т. но́венькім но́венькімі
М. но́венькім но́венькіх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

но́венькі

1. прил. но́венький;

2. в знач. сущ. но́венький

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́венькі, -ая, -ае (разм.).

1. Зусім новы (у 1 знач.).

Н. трактар.

2. у знач. наз. но́венькае, -ага, н. Навіна.

Што новенькага ў сям’і?

3. у знач. наз. но́венькі, -ага, м.; но́венькая, -ай, ж., мн. -ія, -іх. Навічок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́венькі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Зусім новы (у 1 знач.). У той вечар гаспадары сыходзіліся глядзець на новенькую жняярку. Чорны.

2. у знач. наз. но́венькае, ‑ага, н. Навіна. [Гарлахвацкі:] Сядайце, расказвайце, што новенькага. Як жывём, працуем? Крапіва.

3. у знач. наз. но́венькі, ‑ага, м.; но́венькая, ‑ай, ж. Навічок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́венький

1. прил. но́венькі;

2. сущ., разг. но́венькі, -кага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Навю́ткіновенькі’ (віц., Мат.). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. nowiutki, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыю, параўн. Карскі 2-3, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ngelneu

a разм. са́мы но́вы, но́венькі, з іго́лачкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

крой, ‑ю, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кроіць (у 1–3 знач.); кройка.

2. Спец. Фасон, пакрой. Апрануты .. [Жан] быў у новенькі, адпрасаваны, моднага крою карычневы касцюм. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

paint1 [peɪnt] n. фа́рба;

Wet paint! Асцярожна, пафарбавана! (надпіс);

as fresh as paint як но́венькі;

gloss/matt/acrylic paint бліску́чая/ма́тавая/акры́лавая фа́рба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)