но́венькі, -ая, -ае (разм.).
1. Зусім новы (у 1 знач.).
Н. трактар.
2. у знач. наз. но́венькае, -ага, н. Навіна.
Што новенькага ў сям’і?
3. у знач. наз. но́венькі, -ага, м.; но́венькая, -ай, ж., мн. -ія, -іх. Навічок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
но́венькі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
но́венькі |
но́венькая |
но́венькае |
но́венькія |
| Р. |
но́венькага |
но́венькай но́венькае |
но́венькага |
но́венькіх |
| Д. |
но́венькаму |
но́венькай |
но́венькаму |
но́венькім |
| В. |
но́венькі (неадуш.) но́венькага (адуш.) |
но́венькую |
но́венькае |
но́венькія (неадуш.) но́венькіх (адуш.) |
| Т. |
но́венькім |
но́венькай но́венькаю |
но́венькім |
но́венькімі |
| М. |
но́венькім |
но́венькай |
но́венькім |
но́венькіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
но́венькі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Зусім новы (у 1 знач.). У той вечар гаспадары сыходзіліся глядзець на новенькую жняярку. Чорны.
2. у знач. наз. но́венькае, ‑ага, н. Навіна. [Гарлахвацкі:] Сядайце, расказвайце, што новенькага. Як жывём, працуем? Крапіва.
3. у знач. наз. но́венькі, ‑ага, м.; но́венькая, ‑ай, ж. Навічок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАВА́ЛЬЧАНКА (Іван Дзмітрыевіч) (26.11.1923, в. Новенькае Старадубскага р-на Бранскай вобл., Расія — 13.12.1995),
расійскі гісторык. Акад. АН СССР (1987, чл.-кар. з 1972); акад.-сакратар Аддз. гісторыі (1989—95) і акад. (1991) Рас. АН. Д-р гіст. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). З 1955 выкладчык, у 1966—95 заг. кафедры крыніцазнаўства гісторыі СССР Маскоўскага ун-та. У 1969—87 гал. рэдактар час. «История СССР». Старшыня камісіі па выкарыстанні матэм. метадаў і ЭВМ у гіст. даследаваннях пры Аддз. гісторыі АН СССР (з 1966). Асн. працы па сац.-эканам. гісторыі Расіі 19 — пач. 20 ст., гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, у т. л. «Метады гістарычнага даследавання» (1987).
А.С.Ляднёва.
т. 7, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)