неўзаба́ве, прысл.

Хутка, у хуткім часе.

Н. ўсе раз’ехаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўзаба́ве

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
неўзаба́ве - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неўзаба́ве нареч. вско́ре, в ско́ром вре́мени

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неўзаба́ве, прысл.

Хутка, у хуткім часе. Дождж сціхаў, а неўзабаве і зусім спыніўся. Даніленка. Усе прыціхлі, а потым неяк ажыўлена зноў загаварылі і неўзабаве разышліся. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўзаба́ве прысл. bald, bald daráuf, bínnen kúrzem, nach éiner Wéile, in Kürze;

неўзаба́ве пасля́… kurz nach… (D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Неўзаба́ве ’ў хуткім часе; не затрымліваючыся’ (Гарэц., Касп.), неўзаба́ві (неўзабави) ’хутка, без затрымкі; незадоўга’ (Нас.), niŭzabávia ’у хуткім часе’ (Варл.), неўзаба́ўкі ’без затрымкі’. Прыназоўнікавае словазлучэнне з м. скл. (Карскі 2–3, 76) назоўніка забава, забаўка ’прамаруджванне, замаруджванне’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неўзабаве, хутка, скора, зараз, блізка; вось-вось, во-во, раз-два, тут жа (разм.); сейміга (абл.) □ у хуткім часе, у недалёкім часе, не ў далёкім часе, блізкім часам, не сёння заўтра, не за гарой, на парозе, на носе, не агледзішся

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

уско́расці, прысл.

У хуткім часе, неўзабаве, хутка.

У. адказ быў атрыманы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́коротко нареч., прост. ху́тка, неўзаба́ве.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вско́ре нареч. неўзаба́ве, ху́тка, ско́ра, уско́расці, у ху́ткім ча́се.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)