Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
не́чысць, -і, ж., зб. (разм.).
1. Паводле народных павер’яў: нячыстая сіла (чэрці, ведзьмы).
2.перан. Жывёлы, насякомыя, якія выклікаюць агідлівае пачуццё.
Бусел знішчае мышэй, гадзюк, вусеняў і іншую н.
3.перан. Аб ганебных людзях, якія ўвасабляюць сабою ўсё варожае, цёмнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́чысцьж., разг. не́чисть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́чысць, ‑і, ж., зб.
Разм.
1. Паводле забабонных уяўленняў — нячыстая сіла, чэрці, ведзьмы і пад. Загудзеў .. [парк] нечуванымі галасамі, .. закруцілася пажоўклае лісце — нібы нечысць уся пазляталася з усіх бакоў.Лынькоў.
2.перан. Жывёлы, насякомыя, якія выклікаюць агідлівае пачуццё. [Дзядзька:] — Бусел знішчае мышэй, гадзюк, пацукоў, вусеняў, жукоў і ўсякую нечысць.В. Вольскі.
3.перан. Аб ганебных людзях, якія ўвасабляюць сабою ўсё варожае, цёмнае. Фашысцкая нечысць. □ [Яшчын:] — Тут пра жыццё думаць трэба, а не слёзы ліць, калі нечысць прагналі са сваёй зямлі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́чысцьж.разм. Böse (sub) m, f -n, -n; Téufel m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РАБІ́НАВАЯ НОЧ,
у беларусаў назва навальнічнай ночы, якая абавязкова чакаецца ў канцы лета (у спасаўку, паміж Іллёй ці Барысам і вялікай Прачыстай або паміж вялікай і малой Прачыстамі). Наз. таксама арабінавая ноч, вераб’іная ноч. На працягу ўсёй Р.н. неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме моцны вецер, узнікаюць віхуры. Згодна з нар. павер’ем, у гэту ноч з пекла на свет выходзілі ўсе злыя сілы, якія нібыта спраўлялі сваё гал. гадавое свята. Паводле адных меркаванняў, у Р.н. розная нечысць страшыла хрышчоных людзей, паводле другіх — наадварот, усе стыхіі прыроды ядналіся, каб знішчыць нячыстую сілу. Кожны забіты ці пакалечаны ў гэту ноч перуном лічыўся нядобрым чараўніком. Р.н. нібыта патрэбна для спялення ягад рабіны, калі ж ягады не спелі — чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пле́вень ’погань, нечысць, якая ўсё знішчае, з’ядае’ (ТС). Можна дапусціць, што гэта — абстрагаванае ц.-слав.плпвель, якое са ст.-слав.плъвсль < прасл.*pelvelъ < *pelva, *pehi (Персаў Beiti’., 805; Фасмер, 3, 277). Гл. палоць.