непрыхі́льны, -ая, -ае.

1. Непрыязна настроены; недружалюбны.

Непрыхільныя адносіны.

2. Які змяшчае ў сабе або выказвае неадабрэнне.

Н. водзыў.

|| наз. непрыхі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрыхі́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непрыхі́льны непрыхі́льная непрыхі́льнае непрыхі́льныя
Р. непрыхі́льнага непрыхі́льнай
непрыхі́льнае
непрыхі́льнага непрыхі́льных
Д. непрыхі́льнаму непрыхі́льнай непрыхі́льнаму непрыхі́льным
В. непрыхі́льны (неадуш.)
непрыхі́льнага (адуш.)
непрыхі́льную непрыхі́льнае непрыхі́льныя (неадуш.)
непрыхі́льных (адуш.)
Т. непрыхі́льным непрыхі́льнай
непрыхі́льнаю
непрыхі́льным непрыхі́льнымі
М. непрыхі́льным непрыхі́льнай непрыхі́льным непрыхі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непрыхі́льны

1. нерасполо́женный, недоброжела́тельный, неблагожела́тельный, неблагоскло́нный; неприя́зненный;

2. (выказывающий неодобрение) неодобри́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыхі́льны, ‑ая, ‑ае.

Непрыязна настроены; які праяўляе недружалюбнасць да каго‑, чаго‑н. [Пісар:] — [А. Мікалай] да цябе, брат, вельмі добра адносіцца і паважае, але яго трохі не задавольвае, што ты вечарамі нейкія гутаркі вядзеш з людзьмі, да царквы непрыхільнымі. Колас. // Які змяшчае ў сабе або выказвае неадабрэнне. Непрыхільны водзыў. □ Маці кідала на Макара непрыхільныя позіркі. Асіпенка. Чорныя пукатыя вочы малога былі строгія, нават непрыхільныя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыхі́льна прысл., непрыхі́льны

1. (непрыязна настроены) mssgünstig, überwollend; findselig (варожы);

2. (які выказвае неадабрэнне) mssbilligend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неблагоскло́нный непрыхі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неприя́зненный непрыя́зны; непрыхі́льны; варо́жы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малоблагоприя́тный маласпрыя́льны; (неудобный) нязру́чны; (неблагосклонный) непрыхі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неблагожела́тельный нядобразычлі́вы; (неприязненный) непрыя́зны; (неблагосклонный) непрыхі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неодобри́тельный непахва́льны; (неблагосклонный) непрыхі́льны; (отрицательный) адмо́ўны; нездаво́лены;

неодобри́тельный о́тзыв непрыхі́льны (адмо́ўны) во́дзыў;

неодобри́тельный взгляд нездаво́лены по́гляд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)