непрыто́мны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў непрытомнасці.

2. Які знаходзіцца ў стане душэўнага ўзрушэння; узбуджаны.

Усхапілася з пасцелі, як непрытомная.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрыто́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непрыто́мны непрыто́мная непрыто́мнае непрыто́мныя
Р. непрыто́мнага непрыто́мнай
непрыто́мнае
непрыто́мнага непрыто́мных
Д. непрыто́мнаму непрыто́мнай непрыто́мнаму непрыто́мным
В. непрыто́мны (неадуш.)
непрыто́мнага (адуш.)
непрыто́мную непрыто́мнае непрыто́мныя (неадуш.)
непрыто́мных (адуш.)
Т. непрыто́мным непрыто́мнай
непрыто́мнаю
непрыто́мным непрыто́мнымі
М. непрыто́мным непрыто́мнай непрыто́мным непрыто́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непрыто́мны

1. о́бморочный; бессозна́тельный; (о человеке) потеря́вший созна́ние;

у ~ным — ста́не в о́бморочном (бессозна́тельном) состоя́нии;

2. исступлённый; неи́стовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыто́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў непрытомнасці. Бацька цяслярыў у пана, і там яго прыбіла каля зруба дзеравякай. Так і памёр — непрытомны. Брыль.

2. (звычайна ў параўнанні). Які знаходзіцца ў стане душэўнага ўзрушэння; узбуджаны. Мікола ўсхапіўся з пасцелі, як непрытомны. Ён нічога не помніў. Колас. Настуля, нібы непрытомная, абхапіла Язэпа за шыю і пачала цалаваць. Чарот. // Які знаходзіцца ў стане атупення, абыякавасці. [Саша] ішла, як непрытомная, абыякавая ў гэты час да ўсяго, што рабілася навокал, ішла, як асуджаная на смерць. Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Раіса глядзела на.. [Ірыну Аркадзеўну] непрытомным позіркам і ківала галавой. Шамякін. Непрытомнымі вачыма ўтаропіўся [Пракоп] у сілуэты. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыто́мны

1. hnmächtig, bewsstlos, besnnungslos;

2. (узбуджаны) überspnnt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Непрыто́мны ’які страціў прытомнасць, знаходзіцца ў бяспамяцтве’ (Нас., Нік., Оч., Касп., Варл., Сл. ПЗБ, БРС, ТСБМ), ’які не кантралюе свае паводзіны’ (ТС). Ад прыто́мны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўзабыццё, -я́, н.

Амаль непрытомны стан.

Ляжаць у паўзабыцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрыто́мны, см. непрыто́мны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўнепрыто́мны, ‑ая, ‑ае.

Амаль непрытомны, не зусім прытомны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўпрыто́мны, ‑ая, ‑ае.

Амаль без прытомнасці, амаль непрытомны. Напаўпрытомны стан. Напаўпрытомны погляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)