непаспяхо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непаспяхо́вы непаспяхо́вая непаспяхо́вае непаспяхо́выя
Р. непаспяхо́вага непаспяхо́вай
непаспяхо́вае
непаспяхо́вага непаспяхо́вых
Д. непаспяхо́ваму непаспяхо́вай непаспяхо́ваму непаспяхо́вым
В. непаспяхо́вы (неадуш.)
непаспяхо́вага (адуш.)
непаспяхо́вую непаспяхо́вае непаспяхо́выя (неадуш.)
непаспяхо́вых (адуш.)
Т. непаспяхо́вым непаспяхо́вай
непаспяхо́ваю
непаспяхо́вым непаспяхо́вымі
М. непаспяхо́вым непаспяхо́вай непаспяхо́вым непаспяхо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непаспяхо́вы неуспе́шный, безуспе́шный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непаспяхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не прыносіць поспеху. Непаспяховыя пошукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неуспе́шный непаспяхо́вы; (безуспешный) беспаспяхо́вы; (неудачный) няўда́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не... (а таксама ня...), прыстаўка.

Надае слову:

1) новае, процілеглае значэнне, напр., невясёлы (сумны);

2) тое ж, але з адценнем абмежаванасці, напр., неблагі;

3) значэнне адмаўлення таго, што абазначае дадзенае слова без гэтай прыстаўкі, напр.: неакуратны, непаспяховы, недалёка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не... (а таксама ня...), прыстаўка.

1. Надае слову значэнне, процілеглае значэнню гэтага слова без такой прыстаўкі, напрыклад: невыгода, незямны. // Тое ж, але з адценнем абмежаванасці, нязначнасці, напрыклад: недурны, неблагі.

2. Надае слову значэнне адмаўлення таго, што абазначае данае слова без гэтай прыстаўкі, напрыклад: неакуратны, непаспяховы; недаступнасць, непаслухмянасць; невыпадкова, недалёка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

niepomyślny

niepomyśln|y

няўдалы; неспрыяльны; непаспяховы;

~e warunki — неспрыяльныя ўмовы;

~y los — няшчасны лёс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

неблагополу́чный нешчаслі́вы; няўда́чны; нядо́бры, дрэ́нны; непаспяхо́вы; (небезопасный) небяспе́чны;

неблагополу́чное путеше́ствие няўда́чнае (нешчаслі́вае) падаро́жжа;

неблагополу́чный исхо́д дрэ́нны (нядо́бры, нешчаслі́вы) кане́ц (вы́нік);

неблагополу́чный уча́сток небяспе́чны ўча́стак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыго́да ’нечаканы выпадак; цікавае, незвычайнае або рызыкоўнае здарэнне’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Гарб., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Ян., ТС), ’падстава, прычына’ (Мік., Гарэц.); з працягам семантыкі прыго́д ’хваравіты стан, перапуду выніку нечаканага здарэння, выпадку’ (Нар. Гом.) і вытворны прыметнік прыго́длівы ’нешчаслівы, непаспяховы’ (Шпіл.). Сюды ж дэсемантызаванае прыго́да, якое ўжываецца ў значэнні неазначальнага займенніка: — Де ваш аграном? — Прыгода его знае, не знаю (Ян.), ст.-бел. пригода ’выпадак; нечаканы выпадак, у выніку якога што-небудзь здарылася; абставіны’. Узыходзіць да прасл. *prigoda < *prigoditi (гл. прыгадзі́ць), прэфіксальнае да *goditi. Магчымае развіццё семантыкі можа выглядаць наступным чынам: ’дапамагчы, спатрэбіцца і пад.’ → ’дапамагчы пры выпадку’ → ’выпадак’. Укр. приго́да ’патрэба, карысць; прыгода, здарэнне; няшчасце, няшчасны выпадак’, рус. зах.-бранск. приго́да ’прыгода’, смал. ’бяда, нягода, няшчасце’, ст.-рус. пригода ’выпадак; непрыемнасць, няшчасце; пярэчанне’, польск. przygoda, каш. prëgoda, чэш. příhoda ’здарэнне, выпадак’, славац. prihoda, в.-луж. příhoda, н.-луж. pśigoda ’тс’, серб.-харв. при̋года ’(зручны) выпадак’, балг. прѝго̀да ’выпадак; зручнасць’. Таксама сюды ж утварэнні з захаваннем першаснай семантыкі прасл. *prigoditi (sę): прыго́да ’дапамога; выгада’ (Нас., Мал.), прыго́да ’патрэба’ (мін., Шн. 2; ваўк., Арх. Федар.; Нар. Гом.) у выразе: быць (стаць) у прыгодзе ’згадзіцца, спатрэбіцца’ (ТСБМ, Нар. Гом.), стаць у (вялікай) прыгодзе ’спатрэбіцца пры выпадку, спатрэбіцца ў цяжкім становішчы, пры незвычайным здарэнні’ (Янк. БФ), прыго́дны ’такі, які падыходзіць да чаго-небудзь, які можа спатрэбіцца, здатны, які прыносіць карысць; прыдатны для выкарыстання’ (Байк. і Некр., ТСБМ), прыго́длівы ’статны, прыгожы’ (Нар. Гом.). Гл. Копечны, Zákl. zásoba, 290–291; БЕР, 5, 706.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўда́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які канчаецца няўдачай; непаспяховы. Хоць рыбалка ў нас была няўдалая, хоць мы і не злавілі ніводнага язя, аднак дзед Мацей быў у добрым гуморы. Ляўданскі. А назаўтра па ўсёй вёсцы было толькі гаворкі, што пра няўдалыя заручыны. Ермаловіч.

2. Не такі, які павінен быць, якога чакалі, якога хацелі. Ліля расказала пра сваё няўдалае жыццё спаважна і грунтоўна. Асіпенка. [Рудзін:] — Дзякаваць богу, жыць можна і дзецям што-небудзь будзе... Толькі за сына баюся я. Нейкі няўдалы ён у мяне, усё з кніжкамі, а да справы зусім не прыглядаецца... Галавач.

3. Які дрэнна ўдаўся; нездавальняючы. Няўдалы малюнак. Няўдалы адказ.

4. Які не адпавядае свайму прызначэнню; няўмелы. Няўдалы ваяка. □ Паніч аж заскрыгатаў зубамі. Цэліўся.. ды не папаў. Вось няўдалы стралец... Бядуля.

5. Нікуды не варты; дрэнны. [Гальвас] дажыў да старасці, няўдалае гаспадаранне год за годам усё больш уганяла яго ў беднасць. Чорны. І вось цяпер палыхае сонца на прасторы і ходзяць людзі, якіх ніяк не адарвеш ад гэтай няўдалай зямлі, ад непраходных нетраў, дзе толькі плодзіцца і звонам звініць адна непалоханая заедзь. Пестрак. // З фізічнымі недахопамі, непрыгожы (пра чалавека). Ці рабіць не ўмею, Ці сама няўдала, Ці цябе, хлапчына, Я не так кахала? Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)