непадсту́пны, -ая, -ае.

Такі, да якога нельга звярнуцца з просьбай, пытаннем; ганарысты, фанабэрысты.

|| наз. непадсту́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непадсту́пны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непадсту́пны непадсту́пная непадсту́пнае непадсту́пныя
Р. непадсту́пнага непадсту́пнай
непадсту́пнае
непадсту́пнага непадсту́пных
Д. непадсту́пнаму непадсту́пнай непадсту́пнаму непадсту́пным
В. непадсту́пны (неадуш.)
непадсту́пнага (адуш.)
непадсту́пную непадсту́пнае непадсту́пныя (неадуш.)
непадсту́пных (адуш.)
Т. непадсту́пным непадсту́пнай
непадсту́пнаю
непадсту́пным непадсту́пнымі
М. непадсту́пным непадсту́пнай непадсту́пным непадсту́пных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непадсту́пны неподсту́пный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непадсту́пны, ‑ая, ‑ае.

Такі, да якога нельга звярнуцца з просьбай, пытаннем; ганарысты, фанабэрысты. Звонку гэта быў чалавек грозны і непадступны. Лупсякоў. // Які ўласцівы такому чалавеку. У важкім, як бы непадступным Васілёвым позірку спадылба.. Шабета ўлавіў штосьці нядобрае, звераватае. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадсту́пны (ганарысты, фанабэрысты) grßtu¦erisch, hchmütig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неподсту́пный разг. непадсту́пны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spröde

a

1) кро́хкі

2) непадсту́пны, чапуры́сты

~ tun* — мане́рнічаць, прытвара́цца [прыкі́двацца] непрысту́пнай

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прычэ́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Абл. Пра таго, хто звычайна чапляецца, прыдзіраецца; прыдзіра. — Шыба выбіта!.. — заўважыў ён у 23 кватэры. — Запішыце — шыба. — Таварыш Зуб! — з папрокам, з просьбай.. адгукаўся Арцём Іванавіч. Але прычэпа, фармаліст Зуб быў непадступны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зво́нку, прысл.

1. Са знешняга боку. А маці цэлы экзамен учынілі, загадалі ёй вагон звонку адмыць. Лынькоў. Толькі звонку, з калідора, даносіліся мерныя крокі вартавога. Навуменка.

2. Разм. Знешне, з выгляду. Звонку .. [Ліпняк] быў чалавек грозны і непадступны. Лупсякоў. Карызна не сцерпеў — пахваліўся звонку нібыта спакойна, безуважна, але з прытоеным унутры трапятаннем: — Ты ведаеш, што я з жонкаю разышоўся? Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уну́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад унурыць.

2. у знач. прым. З апушчанай галавой, хмурны. Усе сядзелі ўнураныя, паапускаўшы галовы, і пакутліва чакалі, ці скора скончыцца прамова. Дуброўскі. Грэбліва павёўшы брывом, Юрка адклаў кнігу і сеў — унураны, быццам адгароджаны сцяной ад айчыма. Карпаў.

3. у знач. прым. Паглыблены ў што‑н., задуменны. Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)