ненаві́сны, -ая, -ае.

Які выклікае нянавісць, агіду.

Н. вораг.

|| наз. ненаві́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненаві́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ненаві́сны ненаві́сная ненаві́снае ненаві́сныя
Р. ненаві́снага ненаві́снай
ненаві́снае
ненаві́снага ненаві́сных
Д. ненаві́снаму ненаві́снай ненаві́снаму ненаві́сным
В. ненаві́сны (неадуш.)
ненаві́снага (адуш.)
ненаві́сную ненаві́снае ненаві́сныя (неадуш.)
ненаві́сных (адуш.)
Т. ненаві́сным ненаві́снай
ненаві́снаю
ненаві́сным ненаві́снымі
М. ненаві́сным ненаві́снай ненаві́сным ненаві́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ненаві́сны ненави́стный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ненаві́сны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае нянавісць, агіду. Крыўдна было думаць, што дарагія твайму сэрцу мясціны ўжо топча жалезны бот ненавіснага акупанта. Паслядовіч. Шапацеў ненавісны халодны дождж. Васілеўская. // Які выражае нянавісць, поўны нянавісці. «А-а, праклятая!» — Аксіння бліснула на Акульку ненавісным позіркам і спынілася. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненаві́сны

1. (які выклікае нянавісць) verhsst;

2. (поўны нянавісці) hsserfüllt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ненаві́сны ’змрочны, насуплены’ (ТС), ’які выклікае пагарду, агіду або выражае нянавісць’ (ТСБМ). Ад нянавісць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракля́ты, -ая, -ае.

Які выклікае праклён, ненавісны.

П. вораг.

Праклятая хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зненаві́дны, -ая, -ае (разм.).

Ненавісны.

Сяляне гадамі адпрацоўвалі зненавідную паншчыну.

|| наз. зненаві́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненави́стный ненаві́сны, зненаві́дны, зняві́дны; (постылый) абры́длы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hateful [ˈheɪtfl] adj. ненаві́сны, по́ўны няна́вісці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)