Нематоды 7/478; 10/312, гл. Круглыя чэрві

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЕМАТО́ДЫ,

гл. Круглыя чэрві.

т. 11, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

немато́ды

(н.-лац. nematoda, ад гр. nema, -atos = нітка)

клас нематгельмінтаў чэрві з нерасчлененым целам цыліндрычнай, вераценападобнай або ніткаватай формы, круглым на папярочным разрэзе, якія жывуць у морах, прэсных вадаёмах і глебе; круглыя чэрві.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Сцябловыя нематоды 10/147

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

немато́да

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. немато́да немато́ды
Р. немато́ды немато́д
Д. немато́дзе немато́дам
В. немато́ду немато́д
Т. немато́дай
немато́даю
немато́дамі
М. немато́дзе немато́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́лавы: ~вая кіслата́ хим. га́лловая кислота́;

~выя немато́дызоол. га́лловые немато́ды;

~выя кляшчы́зоол. га́лловые клещи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нематадо́зы

(ад нематоды)

хваробы жывёл і чалавека, узбуджальнікамі якіх з’яўляюцца нематоды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЛУЛАНО́З,

гельмінтозная хвароба жывёл, узбуджальнікі якой дробныя нематоды (Ollulanus tricuspis, O. skrjabini, O. andarica, O. suis). Шырока распаўсюджана, вывучана недастаткова. Характарызуецца пашкоджаннем страўніка. Нематоды паразітуюць у прасвеце і тоўшчы слізістай абалонкі страўніка, вывадных пратоках яго залоз, радзей у 12-перснай кішцы і інш. месцах. Хварэюць пераважна дарослыя свінні. Хворай жывёліне ўласцівы дрэнны апетыт, ірвота, паносы, яна паступова худнее, часам гіне. Лячэнне тэрапеўтычнае; хворых жывёл дэгельмінтызуюць.

т. 1, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нематацы́ды

(ад нематоды + -цыды)

хімічныя прэпараты для знішчэння шкодных для сельскагаспадарчых раслін нематодаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КРУ́ГЛЫЯ ЧЭ́РВІ,

нематоды (Nematoda), клас чарвей тыпу першаснаполасцевых. Вядомы з верхняга карбону. 3 падкласы. Апісана каля 20 тыс. відаў, агульная колькасць відаў па розных ацэнках ад 100 тыс. да 1 млн. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. трапляюцца аскарыды, вастрыцы, воласагаловы, трыхіна, нематода бульбяная, нематоды галавыя, трыхацэфаліды і інш. Жывуць у морах і прэснай вадзе, у глебе.

Даўж. ад 0,05 мм да 8,4 м. Цела цыліндрычнае, верацёна- ці ніткападобнае. нерасчлянёнае, на папярочным разрэзе круглае, укрытае шчыльнай кутыкулай. Дыхальнай і крывяноснай сістэм няма. Свабоднажывучыя формы кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Некаторыя здольныя да анаэрабіёзу і анабіёзу. Большасць раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя. Многія — паразіты раслін, жывёл і чалавека, выклікаюць хваробы: аскарыдоз, гельмінтозы, нематадозы, нематодныя хваробы раслін, трыхінелёз і інш.

Да арт. Круглыя чэрві: 1 — воласагалоў чалавечы; 2 — нематода бурачная разнаскурая (а — самец, б — самка).

т. 8, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)