не́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. не́каю не́каем
2-я ас. не́каеш не́каеце
3-я ас. не́кае не́каюць
Прошлы час
м. не́каў не́калі
ж. не́кала
н. не́кала
Загадны лад
2-я ас. не́кай не́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час не́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Не́каць ’аднеквацца, гаварыць «не»’ (Нас.). Ад не шляхам т. зв. ^‑суфіксацыі, пры дапамозе якой утвараюцца дзеясловы ад выклічнікаў, гукапераймальных слоў і г. д., параўн. нукаць, нокаць (ад но!) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ка ’не; ніяк’ (бешанк., Нар. сл.; Цых.). Магчыма некалькі тлумачэнняў паходжання слова, якія маюць права на існаванне, асабліва пры дапушчэнні аманіміі форм: не́ка < не́а (адмаўленне, гл.) шляхам устаўкі к паміж галоснымі; не + ка (часціца, як у тута‑ка, тама‑ка, нямаша‑ка, немае‑ка і г. д.); утворана ад дзеяслова не́каць ’гаварыць «не»’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́а ’не (адмова)’: неа, ні пайду (мсцісл., З нар. сл.), ’тс’ (Грыг., Гарэц.; бялын., Янк. Мат.; ТС), не́‑а ’тс’ (Янк. 1), не́ка ’тс’ (Цых.). З не́ е(сць) (< *ne jestь) у выніку выпадзення j у інтэрвакальным становішчы і змены э > а ў занаціскным складзе, як у зна́а < знае, сыро́а < сырое (гл. Карскі, 1, 270), параўн. чэш. дыял. neʼe славен. дыял. naʼa, апошняе можа выступаць і ў форме naka, параўн. таксама і балг. радоп. на́ка ’не’, што адпавядаюць чэш. дыял. neʼ (nek) з прыдыханнем (гл. ESSJ SG, 2, 437, 441); адпаведна з гэтым гродз. не́ка ўзнікла ў выніку устаўкі ‑к‑. Іншыя версіі: неа < не́ка, дзе ‑ка, як у нема́ека, ту́така, та́мака, ёсцека і пад., або з неќаць ’гаварыць не’, здаюцца менш верагоднымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)