неймаве́рны, -ая, -ае.

1. Вельмі вялікі, надзвычайны.

Н. мароз.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы.

Неймаверныя ўмовы.

3. Непраўдападобны.

Н. выпадак.

|| наз. неймаве́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неймаве́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неймаве́рны неймаве́рная неймаве́рнае неймаве́рныя
Р. неймаве́рнага неймаве́рнай
неймаве́рнае
неймаве́рнага неймаве́рных
Д. неймаве́рнаму неймаве́рнай неймаве́рнаму неймаве́рным
В. неймаве́рны (неадуш.)
неймаве́рнага (адуш.)
неймаве́рную неймаве́рнае неймаве́рныя (неадуш.)
неймаве́рных (адуш.)
Т. неймаве́рным неймаве́рнай
неймаве́рнаю
неймаве́рным неймаве́рнымі
М. неймаве́рным неймаве́рнай неймаве́рным неймаве́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неймаве́рны

1. (неправдоподобный) невероя́тный;

н. вы́падак — невероя́тный слу́чай;

2. (чрезвычайный) невероя́тный, неимове́рный, невообрази́мый;

н. по́спех — невероя́тный (неимове́рный) успе́х;

н. крык — невообрази́мый крик;

3. (такой, который трудно себе представить) немы́слимый; басносло́вный;

~ныя ўмо́вы — немы́слимые усло́вия;

~ная цана́ — басносло́вная цена́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неймаве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які значна пераўзыходзіць звычайную ступень чаго‑н. Неймаверная сіла. □ З неймавернай хуткасцю, як страла, ляціць .. [заяц] па светавой дарожцы, атуленай цемрай, нібы між дзвюх чорных сцен. В. Вольскі. Прыходзілася праяўляць неймаверную вынаходлівасць, каб забяспечыць цэх работай. Шыцік.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы. Неймаверныя ўмовы. □ Зыбіну гэтая вестка прыйшлася не тое што нечаканай — неймавернай: бацька быў яшчэ дужы, як не крануты нічым знутры дуб, здаровы.. і — раптам — памёр, прыязджай на пахаванне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неймаве́рна прысл., неймаве́рны únwahrscheinlich, nicht gláubhaft, únglaublich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неимове́рный неймаве́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязбо́жны, -ая, -ае.

1. Які не прызнае існавання Бога.

Бязбожная літаратура.

2. Неймаверны, несумленны (разм.).

Б. лгун.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

implausible [ɪmˈplɔ:zəbl] adj. непраўдападо́бны, неймаве́рны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

inconceivable [ˌɪnkənˈsi:vəbl] adj. неймаве́рны, невераго́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

incredible

[ɪnˈkredəbəl]

adj.

невераго́дны, неймаве́рны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)