нежывы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нежывы́ нежыва́я нежыво́е нежывы́я
Р. нежыво́га нежыво́й
нежыво́е
нежыво́га нежывы́х
Д. нежыво́му нежыво́й нежыво́му нежывы́м
В. нежывы́ (неадуш.)
нежыво́га (адуш.)
нежыву́ю нежыво́е нежывы́я (неадуш.)
нежывы́х (адуш.)
Т. нежывы́м нежыво́й
нежыво́ю
нежывы́м нежывы́мі
М. нежывы́м нежыво́й нежывы́м нежывы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нежывы́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы.

2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету; неарганічны.

Нежывая прырода.

3. перан. Вялы, пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі.

Н. погляд.

4. перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.).

Нежывое святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нежывы́

1. неживо́й, мёртвый;

2. (неорганический) неживо́й;

а́я прыро́да — нежива́я приро́да;

3. (вялый) неживо́й, мёртвый; безжи́зненный;

ідзе́, як н. — идёт, как неживо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нежывы́, ‑ая, ‑ое.

1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы. Пасярэдзіне [лодкі] стаяла закопчанае вядро, у якім пад аерам у вадзе ляжала некалькі ўжо нежывых рыбак — ці то верхаводак, ці то плотак. Чыгрынаў.

2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету; неарганічны. Нежывая прырода.

3. Пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі, вялы; такі, як у мёртвага. Калі Іліко падышоў, хлопец павольна павярнуў галаву і глянуў на яго. Але і цяпер погляд ягоны заставаўся нежывым. Самуйлёнак. Ногі дрыжалі, слабелі, рабіліся нейкія нежывыя, і .. [Косця] баяўся, каб хаця не ўпасці. Адамчык. // Ненатуральны. У нежывой позе сваёй стаялі над уваходам.. [у касцёл] барэльефныя постаці акамянелых біскупаў. Чорны.

4. перан. Які не дзейнічае, не працуе. Колькі ты ні ідзеш — Сустракаеш пажары, Віснуць здані кругом Нежывых каміноў. Броўка.

5. перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.). Даволі часта ў бок шашы — то справа, то злева — узляталі белыя ракеты і паволі згасалі, разліваючы трапяткое, нежывое святло. Лынькоў. Леапольд Гушка стаяў перад хатаю на дварэ.. у нежывым месячным святле. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нежывы́

1. nicht lbend, tot;

2. біял, хім (неарганічны) norganisch;

3. (вялы) schlaff

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бездыха́нный мёртвы, нежывы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неживо́й нежывы́; (мёртвый) мёртвы; (вялый) вя́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

breathless [ˈbreθləs] adj.

1. запы́ханы

2. мёртвы; нежывы́;

be breathless затаі́ць дыха́нне;

breathless with terror нежывы́ ад стра́ху

3. fml бязве́траны, нерухо́мы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lifeless [ˈlaɪfləs]adj.

1. нежывы́, мёртвы; змярцве́лы

2. ну́дны, неціка́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

неадушаўлёны, -ая, -ае.

1. Які не адносіцца да свету жывых істот; нежывы.

Неадушаўлёныя прадметы.

2. У граматыцы: які адносіцца да катэгорыі назоўнікаў, што абазначаюць розныя з’явы рэчаіснасці, нежывыя прадметы.

|| наз. неадушаўлёнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)