недаспе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недаспе́лы недаспе́лая недаспе́лае недаспе́лыя
Р. недаспе́лага недаспе́лай
недаспе́лае
недаспе́лага недаспе́лых
Д. недаспе́ламу недаспе́лай недаспе́ламу недаспе́лым
В. недаспе́лы (неадуш.)
недаспе́лага (адуш.)
недаспе́лую недаспе́лае недаспе́лыя (неадуш.)
недаспе́лых (адуш.)
Т. недаспе́лым недаспе́лай
недаспе́лаю
недаспе́лым недаспе́лымі
М. недаспе́лым недаспе́лай недаспе́лым недаспе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недаспе́лы недозре́лый, недоспе́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаспе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не зусім паспеў. Недаспелыя вішні. □ Сонца млела над намі, жартавала рачушка, кланялася нам недаспелае жыта з таго берага. Нікановіч. // перан. Разм. Які не дасягнуў сталасці. — Ці мала робяць недаспелыя юнцы небяспечнага, захапіўшыся ружовай рамантыкай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невы́зревший недаспе́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недозре́лый недаспе́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недоспе́лый недаспе́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неда... прыстаўка.

Складаная прыстаўка, якая надае знач. непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напр.: недабраць, недавыканаць, недаспелы, недаразвіты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

niedojrzały

1. няспелы; недаспелы;

niedojrzały owoc — недаспелы плод;

2. нясталы;

niedojrzały wiekiem — нясталага ўзросту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

неда...

Складаная прыстаўка, якая надае дзеясловам і вытворным ад іх словам значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напрыклад: недабачыць, недаесці, недаважыць, недашыць, недабраць, недасеяць, недарабіць, недаацаніць, недаспелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зяле́пуханедаспелы плод’, гродз. ’хваравіты чалавек’ (Сцяц.), мсцісл. зеляпу́ханедаспелы плод’ (Юрч.). Рус. дыял. зеле́пуха, зелёпуха, зелепу́ха, зеле́пу́х, зелепу́га, укр. зелепу́га, зелепу́ш ’тс’. Ад кораня *зелеп‑ з суф. ‑уха (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71). Пра магчымае паходжанне кораня гл. зялепаць. Калі ён звязаны з фарбай — ад колеру плода, аднак нельга выключыць і сувязь з «гукавым» значэннем дзеяслова, калі ўлічыць, што ён азначае ў балт. і слав. гукі малых птушак, дзяцей, пра прадстаўленне аб няспеласці; параўн. зеляпан ’малы шчупак’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)