недаве́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Той, хто не верыць у што-н.; недаверлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаве́рак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. недаве́рак недаве́ркі
Р. недаве́рка недаве́ркаў
Д. недаве́рку недаве́ркам
В. недаве́рка недаве́ркаў
Т. недаве́ркам недаве́ркамі
М. недаве́рку недаве́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недаве́рак, -рка м.

1. рел. неве́рный; неве́рующий;

2. недове́рчивый челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаве́рак, ‑рка, м.

Разм. Той, хто не верыць у што‑н.; недаверлівы чалавек. Старэйшыя сачылі за пошукамі Сазонава, і кожны імкнуўся падтрымаць яго. Насмешнікаў або недаверкаў не было. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недаве́рак ’той, хто не верыць’ (Бяльк., ТСБМ): Niedawierki każuć, szto czerwiaka zubatocza niema na świeci (Пятк. 2), ’дысідэнт, не адной веры’ (Нас.), недавя́рак ’недаверлівы чалавек’ (Сцяц.), ’злыдзень, прахвост’ (дзярж., Нар. сл.), укр. недові́рок ’рэнегат; малаверны’, польск. niedowiarek ’няверны, ерэтык, адшчапенец; няверуючы, атэіст; малаверны чалавек’. Здаецца, што тут аб’ядналіся розныя па паходжанню словы; адны з іх утвораны ад не давяраць або з больш ранняга спалучэння не да веры (польск. nie do wiary) ’цяжка паверыць’, якія маглі з’явіцца самастойна ў кожнай з моў, іншыя запазычаны з польскай мовы, куды, як мяркуецца, трапілі з чэш. nedověrek ’ерэтык, адступнік’ (параўн. Урбаньчык, ZPSS, 1988, 457).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недавя́рак, -рка м.

1. рел., см. недаве́рак1;

2. уст. и́зверг, изуве́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недавя́рак, ‑рка, м.

Разм.

1. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей. [Ласянё] яшчэ з тыдзень хадзіла. А потым і яго не стала. Таксама забілі, недавяркі. Ермаловіч.

2. Чалавек, які не верыць у бога; бязбожнік.

3. Тое, што і недаверак. Алік падсунуўся бліжэй да Лёнькі і папрасіў: — Раскажы гэтаму недавярку, як твой бацька позняй восенню пераплыў Дняпро са зброяй, з радыёстанцыяй. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́львін ’свавольнік, вісус’ (Касп.). Бліжэйшы адпаведнік польск. (гл. першакрыніцу ў Карловіча, 2, 296) kalwinнедаверак, бязбожнік*·, ад імя рэфарматара Кальвіна. Улічваючы, што ў любым выпадку слова з’яўляецца запазычаннем, нельга выключыць, што яно ўтворана ў польск. перыферыйным дыялекце. Спосаб утварэння (ад уласнага імя) даволі вядомы, параўн. лютар (з адмоўнай характарыстыкай) (Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неве́рный

1. (неправильный) няпра́вільны; (неточный) недакла́дны; (ошибочный, ложный) памылко́вы;

неве́рное реше́ние зада́чи няпра́вільнае (памылко́вае) рашэ́нне зада́чы;

неве́рный перево́д няпра́вільны (недакла́дны) перакла́д;

2. уст. (ненадёжный) ненадзе́йны, няпэ́ўны;

неве́рное де́ло ненадзе́йная (няпэ́ўная) спра́ва;

3. (нарушающий обязательства, супружескую верность, верность в любви) няве́рны, здра́длівы;

неве́рный челове́к няве́рны (здра́длівы) чалаве́к;

4. (неуверенный, нетвёрдый) няцвёрды; (колеблющийся) хі́сткі;

неве́рная похо́дка няцвёрдая пахо́дка;

неве́рная рука́ няцвёрдая рука́;

5. (о слухе, зрении и т. п.) няве́рны; фальшы́вы;

неве́рная но́та фальшы́вая но́та;

неве́рный слух няве́рны слых;

неве́рный глаз няве́рнае во́ка;

6. сущ., уст. няве́рны, -нага м.; недаве́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)