недабудава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недабудава́ны недабудава́ная недабудава́нае недабудава́ныя
Р. недабудава́нага недабудава́най
недабудава́нае
недабудава́нага недабудава́ных
Д. недабудава́наму недабудава́най недабудава́наму недабудава́ным
В. недабудава́ны (неадуш.)
недабудава́нага (адуш.)
недабудава́ную недабудава́нае недабудава́ныя (неадуш.)
недабудава́ных (адуш.)
Т. недабудава́ным недабудава́най
недабудава́наю
недабудава́ным недабудава́нымі
М. недабудава́ным недабудава́най недабудава́ным недабудава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недабудава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недабудава́ны недабудава́ная недабудава́нае недабудава́ныя
Р. недабудава́нага недабудава́най
недабудава́нае
недабудава́нага недабудава́ных
Д. недабудава́наму недабудава́най недабудава́наму недабудава́ным
В. недабудава́ны (неадуш.)
недабудава́нага (адуш.)
недабудава́ную недабудава́нае недабудава́ныя (неадуш.)
недабудава́ных (адуш.)
Т. недабудава́ным недабудава́най
недабудава́наю
недабудава́ным недабудава́нымі
М. недабудава́ным недабудава́най недабудава́ным недабудава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недабудава́ны недостро́енный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недабудава́ны nicht zu nde gebut, im Bau nicht vollndet

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

недостро́енный недабудава́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАВІЛО́НСКАЕ СТОЎПАТВАРЭ́ННЕ,

біблейскі міф пра спробу людзей пабудаваць пасля сусветнага патопу ў зямлі Сенаар (Месапатамія) горад і вежу да нябёс (гл. Вавілон, Вавілонская вежа). Разгневаны дзёрзкасцю людзей, Бог, паводле Бібліі, «змяшаў іх мовы» так, што тыя перасталі разумець адзін аднаго, і «рассеяў іх па ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад». Недабудаваны горад назвалі Вавілон. У пераносным значэнні Вавілонскае стоўпатварэнне — мітусня, поўны беспарадак.

т. 3, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬГА́МБРА

(араб. аль-хамра — чырвоная),

палац-замак сярэдзіны 13 — пач. 14 ст. ў Іспаніі каля Гранады; узор познамаўрытанскай архітэктуры. Да 1492 рэзідэнцыя эміраў Гранады.

Ад горада Альгамбра аддзелена цяснінай р. Дара і абкружана мураванымі крапаснымі сценамі з вежамі. Залы (Абенсерахаў, Паслоў, Дзвюх сясцёр, Суда) групуюцца, як і інш. памяшканні Альгамбры, абапал двароў — Міртавага з вадаёмам і Львінага; аздоблены мармурам, глазурай, вытанчаным разьбяным і размаляваным арнаментам, мазаікай. У ансамбль Альгамбры ўваходзіць недабудаваны палац Карла V (пачаты ў 1526, арх. П.Мачука) — помнік ісп. рэнесансавага дойлідства.

Літ.:

Grabar O. Die Alhambra. Köln, 1981.

Альгамбра. Львіны двор.
Альгамбра. Міртавы двор.

т. 1, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРОС (Gross) Віллем

(н. 11.1.1922, г. Тарту, Эстонія),

эстонскі празаік і драматург. Засл. пісьменнік Эстоніі (1975). Друкуецца з 1949. У сацыяльна-псіхал. п’есах «Лёд растае» (1950), «У вялікай сям’і» (1951), «Анкета» (1955), «Паўтара месяца» (1967), у зб-ку апавяданняў «Сярэднія дні» (1966), раманах «Крылы распрамляюцца» (1958), «Прадаецца індывідуальны недабудаваны дом...» (1961), «Аднакласнікі» (1965), «Зімовы адпачынак» (1975), «Матывы ўмоўчвання» (1978, Літ. прэмія імя Ю.Смуула 1978), «У перагружанай лодцы» (1981) і інш. даследуе актуальныя маральна-этычныя і філас. праблемы на матэрыяле пасляваен. і сучаснага жыцця сваіх суайчыннікаў. Аўтар кнігі літ.-публіцыстычных артыкулаў «Хіба сёння — толькі сёння» (1972).

т. 5, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)