невідзі́мка, -і.

1. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -мцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -мак. Нябачная істота.

Чалавек-н.

2. ж. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.

Шапка-невідзімка — у казках: шапка, якая робіць нябачным таго, хто яе надзене.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невідзі́мка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. невідзі́мка невідзі́мкі
Р. невідзі́мкі невідзі́мак
Д. невідзі́мку невідзі́мкам
В. невідзі́мку невідзі́мак
Т. невідзі́мкам невідзі́мкамі
М. невідзі́мку невідзі́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

невідзі́мка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. невідзі́мка невідзі́мкі
Р. невідзі́мкі невідзі́мак
Д. невідзі́мцы невідзі́мкам
В. невідзі́мку невідзі́мак
Т. невідзі́мкай
невідзі́мкаю
невідзі́мкамі
М. невідзі́мцы невідзі́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

невідзі́мка

1. м. и ж. невиди́мка;

2. ж. (шпилька) невиди́мка;

ша́пка-н.фольк. ша́пка-невиди́мка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невідзі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. У казках і паэзіі — істота, якая мае здольнасць быць нябачнай. // у знач. прысл. невідзі́мкай (‑аю). Нябачна, непрыкметна. А восень ходзіць невідзімкай, Смугой заслаўшы далягляд. Звонак.

2. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.

•••

Шапка-невідзімка гл. шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невиди́мка

1. невідзі́мка, -кі м., ж.;

ша́пка-невиди́мка ша́пка-невідзі́мка;

2. (шпилька) невідзі́мка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Невідомка (ńauidomka) ’шапка-невідзімка’ (Вяр.). Ад невідомы ’нябачны’ (Нас.), да відзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Trnkappe

f -, -n фалькл. ша́пка-невідзі́мка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАБРУ́ЙСКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.

Існаваў у 1941, 1944—47 у Бабруйску. Маст. кіраўнікі: К.Стэцкі, М.Кавязін (з 1945). У рэпертуары былі: «Надзвычайны закон» бр. Тур і Л.Шэйніна, «Жыццё вучыць» В.Галаўчынера, «Лодачніца» М.Пагодзіна, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, «Дама-невідзімка» П.Кальдэрона, «Лісічкі» Л.Хелман, «Каварства і каханне» Ф.Шылера, «Рускае пытанне» К.Сіманава і інш. У 1947 пераведзены ў Гродна (гл. Гродзенскі абласны драматычны тэатр).

Літ.:

Нефед В.И. Николай Ковязин: Жизнь и творчество: Исслед. Свидетельства. Воспоминания. Мн., 1990. С. 36—54.

т. 2, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРО́ЎКІН Вячаслаў Уладзіміравіч

(н. 22.9.1925, Масква),

рускі рэжысёр. Скончыў акцёрскі (1947) і рэжысёрскі (1955) ф-ты Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва ў Маскве. Працаваў у бел. т-рах імя Я.Коласа (1955—59) і Я.Купалы (1961—62). Яго пастаноўкі вызначаліся дасканала распрацаванымі характарамі: «У добры час!» В.Розава (1955), «Дама-невідзімка» П.Кальдэрона (1956), «Тры салаўі, д. 17» Д.Дабрычаніна, «Калі цвіце акацыя» М.Віннікава і «Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка (усе 1957), «Тайфун» Цао Юй (1958), «Трэцяе жаданне» Б.Блажака (1961), «Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго (1962) і інш. З 1962 у Маскве, вядомы як рэжысёр тэлеспектакляў дэтэктыўнага жанру.

т. 3, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)