Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БУЛЫ́КА Галіна Аляксандраўна (н. 6.12.1960, в. Восава Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Дачка А.М.Булыкі. Скончыла хім.ф-тБДУ (1983), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). У 1990—94 у газ. «Культура», з 1994 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1983. У зб-ках вершаў «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994) — рацыяналізм і экспрэсіўнасць, эмац.-эстэтычнае асваенне «непаэтычных» фіз. і хім. з’яў і рэчываў, філасафічнасць, незвычайнасць міфалагічнай і фалькл. сімволікі, шматпланавасць, неадназначнасць сэнсу (вершы пра гісторыю, навуку, культуру, мастацтва, каханне і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́МА Здзіслаў Францавіч (17.8.1907, Мінск — 21.7.1992),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1961). Нар.арт.СССР (1968). Скончыў драм. студыю Польскага вандроўнага т-ра Беларусі (1929), працаваў у гэтым т-ры (1929, 1931—33), у т-рах Украіны (1935—36). З 1937 у Бел. т-ры юнага гледача, з 1940 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Вострахарактарны і камед. акцёр. Валодаў дасканалай пластыкай, багатай палітрай інтанацый, мімікі, жэста, здольнасцю да імправізацыі. Творчасць С. вызначалася жыццёвай верагоднасцю ў спалучэнні з яркім знешнім малюнкам ролі, выкарыстаннем гратэску. Стварыў самабытныя вобразы ў бел. рэпертуары: Быкоўскі, Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы), Куторга («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Глушак («Людзі на балоце» паводле І.Мележа; Дзярж. прэмія Беларусі 1966), Лявон, Сенька-заіка («Лявоніха на арбіце», «Каб людзі не журыліся» А.Макаёнка), Туляга, Караўкін («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К.Крапівы), Бураўчык («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), дзед Савось, Іаахім («Адкуль грэх?», «Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Піліп Назараў («І змоўклі птушкі» І.Шамякіна). Сац. аналіз і псіхал.неадназначнасць уласцівы ролям класічнага рэпертуару: Хлопаў («Рэвізор» М.Гогаля), Белагубаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Епіходаў («Вішнёры сад» А.Чэхава), Афанасій Мацвеевіч («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Бенволіо, Пароль («Рамэо і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Глап’е («Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго), Арлекін («Ілгун» К.Гальдоні). З інш. роляў: Крысіп («...Забыць Герастрата!» Р.Горына), Мішо («Уцёкі з ночы» бр. Тур), Маляр («Трэцяе жаданне» Б.Блажака), доктар Камін («Зоркі вечныя» М.Бора). Зняўся ў кінафільмах «Чырвонае лісце», «Міколка-паравоз», «Канстанцін Заслонаў», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Я, Францыск Скарына», «Запомнім гэты дзень», «Белы цень» і інш., тэлефільмах «Руіны страляюць...», «Нас выбраў час» і інш.
Літ.:
Гаўрук Ю. Здзіслаў Стома // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Горобченко Т. Служение искусству // Неман. 1982. № 8;
Астапенка А. Нявольнік Мельпамены: Дак. аповесць пра народнага артыста СССР Здзіслава Стому. Мн., 1991.