неаге́н
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
неаге́н |
| Р. |
неаге́ну |
| Д. |
неаге́ну |
| В. |
неаге́н |
| Т. |
неаге́нам |
| М. |
неаге́не |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
неаге́н, -ну геол. неоге́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неаге́н, ‑у, м.
Тоўшча слаёў горных народ, якія адклаліся ў перадапошні перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі.
[Ад грэч. neos — новы і génos — нараджэнне, узрост.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неаге́н
(ад неа- + -ген)
другі перыяд кайназою ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які пачаўся 25 млн. гадоў таму назад і цягнуўся больш за 23 млн.гадоў, а таксама тоўшча горных парод, што адклалася ў гэты перыяд.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
неаге́н-плейстацэ́навы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
неаге́н-плейстацэ́навы |
неаге́н-плейстацэ́навая |
неаге́н-плейстацэ́навае |
неаге́н-плейстацэ́навыя |
| Р. |
неаге́н-плейстацэ́навага |
неаге́н-плейстацэ́навай неаге́н-плейстацэ́навае |
неаге́н-плейстацэ́навага |
неаге́н-плейстацэ́навых |
| Д. |
неаге́н-плейстацэ́наваму |
неаге́н-плейстацэ́навай |
неаге́н-плейстацэ́наваму |
неаге́н-плейстацэ́навым |
| В. |
неаге́н-плейстацэ́навы (неадуш.) неаге́н-плейстацэ́навага (адуш.) |
неаге́н-плейстацэ́навую |
неаге́н-плейстацэ́навае |
неаге́н-плейстацэ́навыя (неадуш.) неаге́н-плейстацэ́навых (адуш.) |
| Т. |
неаге́н-плейстацэ́навым |
неаге́н-плейстацэ́навай неаге́н-плейстацэ́наваю |
неаге́н-плейстацэ́навым |
неаге́н-плейстацэ́навымі |
| М. |
неаге́н-плейстацэ́навым |
неаге́н-плейстацэ́навай |
неаге́н-плейстацэ́навым |
неаге́н-плейстацэ́навых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
неоге́н геол. неаге́н, -ну м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неаге́навы
(ад неа- + -ген);
н. перыяд — тое, што і неаген.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
міяцэ́н
(ад гр. meion = меншы + -цэн)
ранняя эпоха неагенавага перыяду (гл. неаген) у геалагічнай гісторыі Зямлі, якая пачалася каля 25 млн. гадоў назад і цягнулася каля 14 млн. гадоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАХІМІ́ЧНЫЯ ІНДЫКА́ТАРЫ,
хімічныя, фізіка-хім., мінералагічныя паказчыкі працэсаў і пэўных геахім. умоў. Ролю геахімічных індыкатараў могуць выконваць канцэнтрацыі хім. элементаў, іх асацыяцыі, велічыні суадносін і рады рухомасці элементаў, формы прысутнасці хім. элементаў у прыродных аб’ектах, геахім. фацыі, тыпы прадуктаў выветрывання і седыментацыі, канцэнтрацыі і суадносіны тэрыгенных і аўтагенных мінералаў, геахім. асаблівасці асобных мінералаў і інш. Выкарыстоўваюць геахімічныя індыкатары пры разведцы карысных выкапняў, вывучэнні геахім. працэсаў, біягеахім. анамалій, пры вызначэнні і распрацоўцы мерапрыемстваў па ахове прыроды на вызначанай тэрыторыі. На Беларусі з дапамогай геахімічных індыкатараў вывучаюць, напр., геахім. анамаліі, умовы і працэсы ўтварэння лёсаў, палеагеагр. ўмовы фарміравання тэрас Прыпяці, характар палеапатокаў у раннім плейстацэне. Вылучаны геахім. межы неаген-антрапагену, раскрыты ўмовы фарміравання Стаўбцоўскай геахім. анамаліі і інш.
Літ.:
Лукашев В.К. Геохимические индикаторы процессов гипергенеза и осадкообразования. Мн., 1972.
т. 5, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНЫ ХРЫБЕ́Т
(Great Dividing Range),
Усходне-Аўстралійскія горы, горная сістэма ўздоўж усх. і паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі. Даўж. каля 4000 км. Выш. да 2230 м (г. Касцюшкі). Горы ўтварыліся ў неаген-антрапагене на месцы дэнудзіраванай палеазойскай складкавай краіны. Усх. схілы стромкія, моцна і глыбока расчлянёныя, зах. схілы паката пераходзяць ва ўзгоркавыя перадгор’і (даунсы). На Пн ад 28° паўд. ш. Вялікі Водападзельны хрыбет дасягае шыр. 650 км і складаецца з берагавых пласкагор’яў і масіваў (выш. да 1000 м), сярэдзінных тэктоніка-эразійных катлавін і слаба выяўленага ў рэльефе горнага ланцуга выш. 500—700 м. На Пд ад 28° паўд. ш. Вялікі Водападзельны хрыбет — вузкі ланцуг асобных масіваў, дзе вылучаюцца крышт. хрыбет Нью-Інгленд, хрыбты Хейстынгс і Ліверпул, Блакітныя горы і Аўстралійскія Альпы. Горы складзены ў асн. з вапнякоў, гранітаў, гнейсаў, вулканічных парод. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, каменны і буры вугаль, волава, поліметалы, золата, медзь, тытанамагнетытавыя пяскі.
Вялікі Водападзельны хрыбет ляжыць у субэкватарыяльным, трапічным і субтрапічным кліматычных паясах. Сярэднямесячныя т-ры паніжаюцца з Пн на Пд (на ўзбярэжжы ад 26 да 21 °C летам і ад 17 да 10 °C зімой). Ападкаў на вільготных усх. схілах ад 1000 да 2000 мм, на заходніх — 500—700 мм за год. З Вялікага Водападзельнага хрыбта пачынаюцца рэкі Мурэй і Дарлінг, у Каралавае і Тасманава моры сцякаюць кароткія парожыстыя і паўнаводныя рэкі Фіцрой, Хантэр і інш. Усх. схілы парослыя лесам. Да выш. 1000 м на Пн ад 15° паўд. ш. — лістападна-вечназялёныя вільготныя лясы, ад 15 да 28° паўд. ш. — эўкаліптавыя трапічныя лясы, больш на Пд — субтрапічныя мусонныя лясы з эўкаліптаў. На зах. схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта развіты лесасаванны, саванны і зараснікі ксерафітных хмызнякоў. У лясах жывуць каала, кускусы, дрэвавы кенгуру; характэрны райскія птушкі, птушка-ліра, казуары, папугаі.
т. 4, с. 383
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)