наўпро́ст, прысл. (разм.).

Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі.

Пайсці н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўпро́ст

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
наўпро́ст - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наўпро́ст нареч., разг. прямико́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўпро́ст, прысл.

Разм. Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі. Шчыльней захінуўшыся плашчом, Буевіч збег з ганка і наўпрост цераз сад падаўся да калгаснай канторы. Шашкоў. — Хатка адсюль недалёка, — сказаў.. [ляснік], — з паўкіламетра, не болей, калі ісці наўпрост па балоту. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўпро́ст прысл., наўпро́ставы разм. dirkt; gerde

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нацянькі́, прысл.

Самым кароткім шляхам; наўпрост.

Сцежка вяла да поля н.

Праўда ходзіць н., з ёй не размінешся (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацянькі́, прысл.

Самым кароткім шляхам; наўпрост. Вось ужо і сцежка, па якой нацянькі можна прайсці на панскія могілкі. Зарэцкі. [Стары:] — Нас гналі цераз поле, снегам нацянькі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́гнішча, ‑а, н.

Вялікая багна. Мы адгэтуль пачаць нашу бітву павінны, Цераз багнішчы рушыць уперад наўпрост. Зарыцкі. // Тэрыторыя, занятая багнай. Адвечных вогнішчаў абшары Сасноўцы выйшлі пакараць. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

herus

adv во́нкі

~! — выхо́дзь(це)!

von nnen ~ — знутры́

gerde ~ — наўпро́ст, напрасткі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bezpośrednio

1. непасрэдна, наўпрост;

2. непасрэдна, нязмушана; шчыра

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)