нашко́дзіць гл. шкодзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашко́дзіць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нашко́джу нашко́дзім
2-я ас. нашко́дзіш нашко́дзіце
3-я ас. нашко́дзіць нашко́дзяць
Прошлы час
м. нашко́дзіў нашко́дзілі
ж. нашко́дзіла
н. нашко́дзіла
Загадны лад
2-я ас. нашко́дзь нашко́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час нашко́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нашко́дзіць сов. навреди́ть;

н. спра́ве — навреди́ть де́лу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нашко́дзіць, ‑шкоджу, ‑шкодзіш, ‑шкодзіць; зак., каму і без дап.

Нарабіць шкоды; натварыць чаго‑н. — Не мала [ваўкі] нашкодзілі людзям, пакуль галовамі не налажылі... Пальчэўскі. І хоць дождж быў дробны і рэдкі, аднак нашкодзіў нямала. Сіняўскі. Сядзеў .. [інжынер] згорбіўшыся, як хлапчук, што нашкодзіў і сам зразумеў сваю памылку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашко́дзіць viel Schden zfügen [ntun*, brngen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

Прыносіць шкоду¹ (у 1 знач.).

Алкаголь шкодзіць здароўю.

Не шкодзіць або не шкодзіла б каму з інф. — неабходна, нядрэнна б зрабіць што-н.

Не шкодзіла б нам з’ездзіць на мора.

|| зак. нашко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падга́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

Нарабіць чаго-н. кепскага, гадкага каму-н., нашкодзіць.

П. суседу.

|| незак. падга́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навреди́ть сов., разг. нашко́дзіць, нарабі́ць шко́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; зак., да чаго (разм.).

Празмерным ужываннем спіртнога нашкодзіць сабе, свайму здароўю.

Д. да белай гарачкі.

|| незак. дапіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́ртить сов., разг.

1. напсава́ць;

2. (навредить) нашко́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)