начмуці́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. начмучу́ начму́цім
2-я ас. начму́ціш начму́ціце
3-я ас. начму́ціць начму́цяць
Прошлы час
м. начмуці́ў начмуці́лі
ж. начмуці́ла
н. начмуці́ла
Загадны лад
2-я ас. начмуці́ начмуці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час начмуці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

начмуці́ць сов., разг. набаламу́тить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начмуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак.

Разм. Нагаварыць абы-чаго, увесці ў зман; дурманіць. Начмуціў пан ойча, як чараўнік... Нагнаў столькі туману, што бедны Клеманс ледзь не захлынуўся ў ім. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)