начле́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. начле́г
Р. начле́гу
Д. начле́гу
В. начле́г
Т. начле́гам
М. начле́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

начле́г, -у, Ме́зе, м.

1. Начны адпачынак, а таксама месца для начнога сну, адпачынку.

Спыніцца на н.

2. Пасьба коней ноччу.

|| прым. начле́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начле́г, -гу м.

1. ночле́г;

спыні́цца на н. — останови́ться на ночле́г;

2. ночно́е ср.;

е́хаць на н.е́хать в ночно́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начле́г, ‑у, М ‑лезе, м.

1. Прыпынак нанач для сну, адпачынку; начны адпачынак. Атрад спыніўся на начлег у адным вялікім сяле. Лынькоў. Усе, хто ездзіў ад нас у Мінск, спыняліся на .. начлег у карчме. Якімовіч. // Месца для начнога сну, адпачынку (не ў сваім доме). Шлях перасякае бор, ляжыць за паўвярсты ад стаянкі. Але начлег тут выбралі. Навуменка.

2. Пасьба коней ноччу. Учора Пятрусь доўга ўпрошваў бацьку ўзяць яго з сабой на начлег, пасвіць калгасныя коні. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начле́г м.

1. (месца начоўкі) Nchtlager n -s, -; Nchtquartier n -s, -e, nterkunft für die Nacht;

шука́ць начле́г ein bdach für die Nacht schen;

2. (начоўка) Übernchten n -s;

спыні́цца на начле́г zur Nacht bsteigen*;

3. (пасьба коней ноччу) nächtliches Widen der Pfrde

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Начле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’ (Яруш., ТСБМ), ’вывад коней на пашу ўначы’ (Бяльк.), ночле́г ’тс’ (ТС), сюды ж начлягава́ць ’пасвіць коні ноччу’ (Жд. 2), ’начаваць’ (Сл. ПЗБ), начле́жкі ’вячоркі’ (Мат. Маг., Сл. ПЗБ), начл́жнік, начле́зьнік ’той, хто пасе коней ноччу’ (Шн. 2, Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), ночле́жнік ’той, хто водзіць коней на начлег; той, хто просіцца пераначаваць або начуе ў чужых’ (ТС), нацле́жнік ’хто начуе не дома; начны стораж коней, што пасуцца ў полі’ (вілен., гродз.; ковен., Нас.), укр. ночлі́г ’пасьба коней ноччу пастухамі’, рус. ночле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’, польск. nocleg ’месца начнога адпачынку і сам адпачынак па-за домам’, noclegować ’начаваць у час падарожжа; пасвіць коней уначы’, чэш. nocleh ’начоўка’, славац. nocľah ’тс’. Ад ноч і ляжаць, гл. Фасмер, 3, 86; утворана шляхам непасрэднага словаскладання, што сведчыць пра архаічны характар слова, параўн. ст.-рус. ночьлѣгъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начлег, начоўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ночле́г начле́г, -гу м.;

останови́ться на ночле́г спыні́цца на начле́г;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ночно́е ср., сущ. начле́г, -гу м.;

пое́хать в ночно́е пае́хаць на начле́г;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начле́жны ночле́жный; см. начле́г1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)