наці́снуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наці́сну наці́снем
2-я ас. наці́снеш наці́снеце
3-я ас. наці́сне наці́снуць
Прошлы час
м. наці́снуў наці́снулі
ж. наці́снула
н. наці́снула
Загадны лад
2-я ас. наці́сні наці́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час наці́снуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. што, на што і без дап. Стварыць ціск, налегчы цяжарам.

Н. на дзверы.

2. чаго. Выціскаючы, здабыць у якой-н. колькасці.

Н. соку з яблыкаў.

3. на каго-што і без дап. Зрабіць націск (у 3 знач.).

Н. на ворага з флангаў.

4. перан., на каго-што і без дап. Прымусіць або схіліць каго-н. да якога-н. дзеяння.

Н. на прафсаюз.

5. перан., на што і без дап. Энергічна ўзяцца за што-н. (разм.).

Н. на вучобу.

Н. на працу.

6. на што і без дап. Вымаўляючы, зрабіць лагічны націск.

7. што. Нацерці мазоль (мазалі; разм.).

|| незак. націска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. націска́нне, -я, н. (да 1, 2 і 6 знач.) і на́ціск, -у, м. (да 1 знач.)

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наці́снуць сов.

1. в разн. знач. нажа́ть, надави́ть;

н. на дзве́ры — нажа́ть (надави́ть) на дверь;

н. на кно́пку — нажа́ть (надави́ть) на кно́пку;

н. со́ку — нажа́ть (надави́ть) со́ку;

н. на каго́е́будзь — нажа́ть (надави́ть) на кого́-л.;

2. (мозоль) натере́ть;

3. (шапку) нахлобу́чить;

н. (на ўсе) кно́пкі — нажа́ть (на все) кно́пки;

н. (на ўсе) педа́лі — нажа́ть (на все) педа́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што, на што і без дап. Стварыць ціск, налегчы цяжарам. Недзе там далёка наверсе дзяжурны механік націснуў кнопку, і клетка нячутна паплыла ўгору. Кулакоўскі. [Раманенка] ціха, быццам крадучыся, націснуў на дзверы, і яны без скрыпу адчыніліся. Шамякін.

2. чаго. Выціскаючы, здабыць у якой‑н. колькасці. Націснуць соку з журавін.

3. на каго-што і без дап. Зрабіць націск (у 3 знач.). Націснуць на ворага з флангаў.

4. перан.; на каго-што і без дап. Прымусіць або схіліць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Націснуць на адміністрацыю. Націснуць на пастаўшчыкоў.

5. перан.; на што і без дап. Разм. Энергічна ўзяцца за што‑н. [Мельнік:] — Я б на тваім месцы, Коля, націснуў бы на вучобу! Карпюк.

6. на што і без дап. Вымаўляючы, зрабіць лагічны націск. — Ты гэта што? Смяяцца ўздумаў над начальствам? — закрычаў зноў старшыня і націснуў на слова «начальствам». Чарот. Стафанковіч.. сарваў з.. вешалкі нейкую старую вопратку і падаў Любе. — Каб дождж не прамачыў вашага дзіцяці (на слова «ваша» ён вельмі націснуў). Гэтая адзежына мне не патрэбна. Чорны.

7. што. Разм. Нацерці мазоль (мазалі).

•••

Націснуць на (усе) кнопкі (педалі) — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

націска́ць, наці́снуць

1. (цяжарам) ufdrücken vt, drücken vt, vi (на што-н. auf A); prssen vt (auf A) (моцна);

націска́ць на кно́пку (auf) den Knopf drücken;

2. разм. (уздзейнічаць) inen Druck usüben (на каго-н. auf A);

націска́ць на ўсе гу́зікі [педа́лі] lle Regster zehen*, lle Hbel in Bwegung stzen;

3. (энергічна ўзяцца за што-н.) vorntreiben* vt; forcieren [-´si:-] vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нажа́тьI сов., в разн. знач. наці́снуць;

нажа́ть на дверь наці́снуць на дзве́ры;

нажа́ть на кно́пку наці́снуць на кно́пку;

нажа́ть со́ку наці́снуць со́ку;

нажа́ть на кого́-л. наці́снуць на каго́е́будзь;

нажа́ть на учёбу наці́снуць на вучо́бу;

нажа́ть на все кно́пки (пружи́ны, педа́ли) наці́снуць на ўсе кно́пкі (спружы́ны, педа́лі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

педа́ль, ‑і, ж.

Нажны рычаг у машынах, механізмах і пад. Педалі веласіпеда. Педаль тормаза.

•••

Націснуць на (ўсе) педалі гл. націснуць.

[Фр. pédale.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі.

Націснуць на к.

|| прым. курко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

націска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да націснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надави́ть сов.

1. (нажать) наці́снуць; прыці́снуць;

надави́ть кно́пку наці́снуць кно́пку;

2. (выжать в каком-л. количестве чего-л.) наці́снуць, мног. панаціска́ць;

надави́ть лимо́нного со́ку наці́снуць лімо́ннага со́ку; (намять) натаўчы́;

надави́ть карто́феля натаўчы́ бу́льбы;

3. перен. (оказать воздействие) наці́снуць;

4. (умертвить, уничтожить много чего-нибудь, кого-нибудь) надушы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)