нахлусі́ць, -лушу́, -лу́сіш, -лу́сіць; -лу́шаны; зак., што, чаго і без дап.

Нагаварыць няпраўды, налгаць.

Гэта ж ён нахлусіў пра суседскага хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахлусі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нахлушу́ нахлу́сім
2-я ас. нахлу́сіш нахлу́сіце
3-я ас. нахлу́сіць нахлу́сяць
Прошлы час
м. нахлусі́ў нахлусі́лі
ж. нахлусі́ла
н. нахлусі́ла
Загадны лад
2-я ас. нахлусі́ нахлусі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нахлусі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нахлусі́ць сов., разг. навра́ть, налга́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак., што, чаго і без дап.

Нагаварыць няпраўды; налгаць. Бывала, хто.. [пану] што ні нахлусіць — ён з усім згаджаецца. Якімовіч. [Надзя:] «Прызнайцеся, Піліп Марцінавіч, што вы наконт Сярожавага вяселля выдумала. Гэта ж няпраўда?» — «Няпраўда, — кажу, — Надзейка. Гэта я нахлусіў. Куды ж яму жаніцца». Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахлусі́ць

1. (viel) lügen* vi;

2. разм. (дапусціць памылку) (inen) Fhler mchen;

нахлусі́ць у перакла́дзе falsch überstzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

налга́ть сов. налга́ць, нахлусі́ць, намані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навра́ть сов., разг. нахлусі́ць, налга́ць, набраха́ць, намані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., што (разм.).

1. Вынайсці, прыдумаць вялікую колькасць чаго-н.

П. разнастайныя прыборы.

2. і без дап. Нахлусіць многае пра каго-, што-н.

Павыдумлялі розныя небыліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак.

Нагаварыць няпраўды, нахлусіць. Наманіў ты мне пра яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаклёпнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Узвесці паклёп на каго‑н., нагаварыць, нахлусіць. Напаклёпнічаць на чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)