наха́бнасць, -і, ж.

1. гл. нахабны.

2. Нахабны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наха́бнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. наха́бнасць
Р. наха́бнасці
Д. наха́бнасці
В. наха́бнасць
Т. наха́бнасцю
М. наха́бнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наха́бнасць ж. наха́льство ср., на́глость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наха́бнасць, ‑і, ж.

1. Бессаромная назойлівасць, бесцырымоннасць. Патржанецкі з цікавасцю аглядаў.. сухенькага, ужо старога чалавека, які, нягледзячы на старасць, трымаўся як малады, глядзеў у вочы без страху, але і без нахабнасці. Чарнышэвіч. — А вы не пашкадуеце потым, калі даведаецеся, аб чым ідзе гутарка? — з інтрыгуючай нахабнасцю, нібы пагражаючы, цягнуў далей незнаёмы. Машара.

2. Нахабны ўчынак. Сякерын, не пытаючы дазволу, бярэ дзяўчыну пад руку, а яна, як бы ў адказ на ягоную нахабнасць, левай рукой бярэ мяне пад руку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наха́бны, -ая, -ае.

Які вызначаецца нахабствам, бессаромны, бесцырымонны.

|| наз. наха́бнасць, -і, ж.

Н. у паводзінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́мства, -а, н.

Хамскія паводзіны, грубасць, нахабнасць, бесцырымоннасць.

Трэба выкараняць х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наха́льство ср. наха́бнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оха́льство ср., прост. наха́бнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

forwardness [ˈfɔ:wədnəs] n. бесцырымо́ннасць; наха́бнасць, наха́бства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

insolence [ˈɪnsələns] n. дзёрзкасць, наха́бнасць, гру́басць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)