нату́ршчыца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нату́ршчыца нату́ршчыцы
Р. нату́ршчыцы нату́ршчыц
Д. нату́ршчыцы нату́ршчыцам
В. нату́ршчыцу нату́ршчыц
Т. нату́ршчыцай
нату́ршчыцаю
нату́ршчыцамі
М. нату́ршчыцы нату́ршчыцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нату́ршчыца ж. нату́рщица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нату́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да натуршчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які пазіруе перад мастаком, скульптарам.

|| ж. нату́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нату́рщица нату́ршчыца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sitter [ˈsɪtə] n.

1. нату́ршчык; нату́ршчыца; мадэ́ль

2. ня́нька, сядзе́лка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

modelka

ж. натуршчыца; фотамадэль, мадэль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

model1 [ˈmɒdl] n.

1. мадэ́ль;

a working model мадэ́ль, яка́я дзе́йнічае

2. узо́р, пры́клад

3. нату́ршчык; нату́ршчыца

4. манеке́ншчык; манеке́ншчыца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МІКЛАШЭ́ЎСКІ (Яўген Васілевіч) (н. 9.8.1936, в. Лыскі Падляскага ваяв., Польшча),

бел. пісьменнік і перакладчык. Скончыў Пінскае пед. вучылішча (1957). Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це замежных моў (1962—66). Настаўнічаў. З 1972 у час. «Родная прырода», «Маладосць», з 1981 літкансультант СП Беларусі, у 1991—98 у час. «Тэатральная Беларусь». Друкуецца з 1959 (да 1981 пад псеўд. Яўген Верабей). У лірыцы ўслаўляе прыгажосць роднага краю, каханне, адлюстроўвае духоўны свет чалавека, роздум над сэнсам жыцця (зб-кі «Свежасць», 1968; «Світальны водбліск», 1981; «У спрадвечным руху», 1985; «Зара-заранка, зара-вячэрніца», 1989). Прыхільнік паэт. прозы, вострасюжэтных псіхал. твораў. Маральна-этычныя праблемы, жыццё школы ў аповесці «Чатыры Дарогі» (1979). Аўтар аповесці пра лёс настаўніцы «Мёртвая Крыніца» (1988), рамана-даследавання «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча» (1991, Літ. прэмія імя І.​Мележа, 1996), п’ес «Чарга» (1992), «Натуршчыца, або Прэзентацыя відэатэатра» (1996). Кн. сатыры і гумару «Ганна з Пухавіч» (1976). На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.​Пушкіна, М.​Лермантава, С.​Ясеніна, М.​Забалоцкага, А.​Міцкевіча, Р.​Кіплінга, Э.​Хемінгуэя і інш.

І.​У.​Саламевіч.

Я.В.Міклашэўскі.

т. 10, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРЫ́ЦКІ (Анатоль Галакціёнавіч) (12.2.1895, Кіеў — 6.3.1964),

украінскі тэатр. мастак, жывапісец, графік. Нар. мастак СССР (1944). Вучыўся ў Кіеўскім маст. вучылішчы (1910—18), Вышэйшых маст.-тэхн майстэрнях у Маскве (1922—24). У 1946—50 выкладаў у Кіеўскім маст. ін-це (з 1947 праф.). Ствараў аб’ёмна-прасторавыя дэкарацыі ў жывапісна-дэкар. манеры, заснаванай на глыбокім вывучэнні нар. ўкр. мастацтва, да пастановак у т-рах Кіева, Харкава, Вял. т-ра ў Маскве. Аформіў оперы «Сарочынскі кірмаш» М.​Мусаргскага (1925), «Чаравічкі» П.​Чайкоўскага (1941), «Багдан Хмяльніцкі» К.​Данькевіча (1953), «Тарас Бульба» М.​Лысенкі (1955), «Вайна і мір» С.​Пракоф’ева (1956), «Дзекабрысты» Ю.​Шапорына (1953), балеты «Карсар» А.​Адана (1926), «Лілея» Данькевіча (1945), спектакляў «Вій» А.​Вішні (1925), «Багдан Хмяльніцкі» (1939), «Макар Дубрава» (1948) і «Калінавы гай» (1950) А.​Карнейчука. Аўтар станковых карцін («Натуршчыца», 1923; «Барыкады», 1925; «Парк у Харкаве», 1935), манум. размалёвак у Кіеве, Камянцы-Падольскім, паліт. плакатаў, ілюстрацый да кніг і часопісаў. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.

Літ.:

Анатолій Петрицкий: Спогади про художника. Київ, 1981.

Л.​Ф.​Салавей.

А.Пятрыцкі. Эскіз касцюма да оперы М.​Лысенкі «Тарас Бульба».

т. 13, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)