натвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што і чаго.

Нарабіць чаго-н. непажаданага, дрэннага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натвары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. натвару́ натво́рым
2-я ас. натво́рыш натво́рыце
3-я ас. натво́рыць натво́раць
Прошлы час
м. натвары́ў натвары́лі
ж. натвары́ла
н. натвары́ла
Загадны лад
2-я ас. натвары́ натвары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час натвары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

натвары́ць сов., разг. натвори́ть, набедоку́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., што і чаго.

Нарабіць чаго‑н. непажаданага, дрэннага, заганнага. — Што ты.. натварыў! — не адказваючы на прывітанне, накінулася Насця на хлопца. Мележ. Здаецца, што ўсе людзі глядзяць на мяне, нават паказваюць пальцамі, быццам ведаюць, чаго я ўчора натварыў. Сабаленка. Даніла, мілы мой Даніла! Ох, натварыў сабе ты бед! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натвары́ць nstellen vt, nrichten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

натвори́тьI сов., разг. натвары́ць; (наделать) нарабі́ць, навырабля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учво́рыць

‘напракудзіць, натварыць чаго-небудзь непажаданага, дрэннага, заганнага’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. учво́ру учво́рым
2-я ас. учво́рыш учво́рыце
3-я ас. учво́рыць учво́раць
Прошлы час
м. учво́рыў учво́рылі
ж. учво́рыла
н. учво́рыла
Загадны лад
2-я ас. учво́р учво́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час учво́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набезобра́зить и набезобра́зничать сов., разг. натвары́ць (нарабі́ць) агі́днасцей (бры́дасцей), напраку́дзіць; нагарэ́знічаць; насваво́ліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нашко́дзіць, ‑шкоджу, ‑шкодзіш, ‑шкодзіць; зак., каму і без дап.

Нарабіць шкоды; натварыць чаго‑н. — Не мала [ваўкі] нашкодзілі людзям, пакуль галовамі не налажылі... Пальчэўскі. І хоць дождж быў дробны і рэдкі, аднак нашкодзіў нямала. Сіняўскі. Сядзеў .. [інжынер] згорбіўшыся, як хлапчук, што нашкодзіў і сам зразумеў сваю памылку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соверши́ть сов.

1. (сделать) зрабі́ць, учыні́ць; (о чём-л. дурном) натвары́ць; (произвести) праве́сці; (осуществить) здзе́йсніць, ажыццяві́ць; (исполнить) вы́канаць; (свершить) здзе́йсніць;

соверши́ть по́двиг здзе́йсніць по́дзвіг;

соверши́ть перелёт зрабі́ць пералёт;

соверши́ть оши́бку зрабі́ць памы́лку;

соверши́ть покуше́ние зрабі́ць зама́х;

соверши́ть преступле́ние зрабі́ць (учыні́ць) злачы́нства;

заду́манное на́до соверши́ть заду́манае трэ́ба здзе́йсніць (ажыццяві́ць, вы́канаць);

2. (условие, сделку и т. п.) учыні́ць, заключы́ць; афо́рміць;

3. (обряд) спра́віць; зрабі́ць; (богослужение) адпра́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)