насялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што і кім-чым.

1. Засяліць людзьмі якую-н. мясцовасць, памяшканне і пад.

Н. бязлюдны край.

2. перан. Заняць, засяліць якую-н. мясцовасць (пра жывёл).

Зубры насялілі Белавежскую пушчу.

|| незак. насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. насяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насялі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насялю́ насе́лім
2-я ас. насе́ліш насе́ліце
3-я ас. насе́ліць насе́ляць
Прошлы час
м. насялі́ў насялі́лі
ж. насялі́ла
н. насялі́ла
Загадны лад
2-я ас. насялі́ насялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час насялі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насялі́ць сов. насели́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.

Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насялі́ць besedeln vt; bevölkern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

насели́ть сов. насялі́ць; (заселить) засялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. гл. насяліць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Складаць насельніцтва чаго-н.

Птушкі насяляюць лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перанасялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.

Насяліць густа, звыш меры. Перанасяліць край. Перанасяліць дом. Перанасяліць кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што.

Пасяліўшыся або пасяліўшы каго-н. дзе-н., заняць, насяліць цалкам.

Навасёлы засялілі край.

З. дом.

|| незак. засяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. засяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zaludnić

зак. насяліць, засяліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)