насцеражы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насцеражу́ насцеражы́м
2-я ас. насцеражы́ш насцеражыце́
3-я ас. насцеражы́ць насцеража́ць
Прошлы час
м. насцеражы́ў насцеражы́лі
ж. насцеражы́ла
н. насцеражы́ла
Загадны лад
2-я ас. насцеражы́ насцеражы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час насцеражы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насцеражы́ць сов. насторожи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насцеражы́ць, -ражу́, -ражы́ш, -ражы́ць; -ражы́м, -ражыце́, -ража́ць; -ражы́; -ражо́ны і насцяро́жыць, -ро́жу, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́ж; -ро́жаны; зак., каго-што.

Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу.

|| незак. насцяро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насцеражы́ць, ‑ражу, ‑ражыш, ‑ражыць; ‑ражым, ‑ражыце, ‑рагуць і насцяро́жыць, ‑рожу, ‑рожыш, ‑рожыць; заг. насцеражы; зак., каго-што.

Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу. Патруль, каб не насцеражыць нас, увесь час ішоў за намі на адной дыстанцыі, не рызыкуючы аднак затрымаць. Карпюк. — Праходзьце, бацюхна, праходзьце, — сказаў фельчар, як звычайна, але позірк ягоных вачэй насцеражыў Сяргея. Сіўцоў. Маша зноў змаўчала. Гэта насцярожыла Васіля. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насцяро́жыць гл. насцеражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насцяро́жыць,

гл. насцеражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насцяро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насцеражыць, насцярожыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насцяро́жваць гл. насцеражыць;

насцяро́жваць ву́шы die hren sptzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

насцяро́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад насцеражыць, насцярожыць.

2. у знач. прым. Напружана-ўважлівы і трывожны ў чаканні чаго‑н. На першы погляд ніякіх падстаў для падазрэння не было, але капітан, як заўсёды, новенькім асаблівай веры.. не даваў: вельмі ўжо яны насцярожаныя нейкія, палахлівыя, залішне ўважлівыя. Ваданосаў. Цяпер трэба было не варушыцца, дыхаць асцярожна і ціха, каб не спудзіць злітую з цемрай насцярожаную птушку. Паслядовіч. // Які выяўляе напружанасць, засцяроджанасць. Лена адсунулася да самай сцяны і не спускала з маці насцярожанага позірку. Шамякін. Аляксей акінуў суровым позіркам прыціхшы строй. Адчуў на сабе дзесяткі насцярожаных, уважлівых вачэй. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)